BE RU EN
rss facebook twitter

“Ахова птушак Бацькаўшчыны” распачала “Жывую вясну – 2016”

01.03.2016
“Ахова птушак Бацькаўшчыны”  распачала “Жывую вясну – 2016”
З 1 сакавіка па 31 траўня кожны жадаючы можа намаляваць разам з АПБ карту вясны і вяртання птушак з выраю.

1 сакавіка грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” распачала чарговы сезон міжнароднай кампаніі “Жывая вясна”, ў якой Беларусь прымае ўдзел кожны год. Чаму варта сустракаць птушак разам з намі і як гэта рабіць?

“Жывая вясна” – міжнародны праект, які ставіць мэтай прыцягнуць увагу і цікавасць дзяцей і дарослых да прыроды і да захавання мігруючых птушак. Птушкі, якія адлятаюць у вырай, вясной пераадольваюць тысячы кіламетраў на цяжкім шляху дадому. Кампанія дае адказы на пытаніі “якія перашкоды сустракаюцца на шляхах птушак?” і “як мы можам дапамагчы?”.

Вястунамі “Жывой вясны” абраны пяць птушак, якіх адносна лёгка пазнаць: белы бусел (белый аист), вясковая ластаўка (деревенская ласточка), чорны свіргуль (черный стриж), звычайная зязюля (обыкновенная кукушка) і шчурка-пчалаедка (золотистая щурка), паведамляе прэс-служба АПБ. Кожнае назіранне заносіцца на адмысловую мапу, і людзі з розных краін свету разам складаюць анлайн-мапу падарожжаў птушак з поўдня на Радзіму. Кожны дзень назіранняў будзе ўсё больш, і паступова мапа будзе змяняцца. Так мы зразумеем, калі прыйшла сапраўдная вясна!

Як дадаць назіранне?

АПБ заклікае ўсіх беларусаў часцей выходзіць на прыроду і прыглядацца да птушак. Калі вы ўбачыце ці пачуеце птушак “Жывой вясны”– зарэгіструйце назіранні. Як гэта зрабіць? Абірайце зручны для сябе варыянт: на сайце “Жывой вясны” пры дапамозе формы "Дадаць назіранне" ці праз СМС-паведамленне на кароткі нумар 0841 (Абавязкова напісаць імя, прозвішча, час назірання, месца, колькасць і від птушак), у адказ вы атрымаеце падарунак – спасылку на голас адной з птушак "Жывой вясны"! Таксама можна напісаць сваё назіранне ў суполках у сацыяльных сетках Facebook і Вконтакте.

Чаму важны ўдзел кожнага?

- Некаторыя людзі дзівяцца: “Як адно маё назіранне можа дапамагчы і на што яно ўплывае"? Але часцяком менавіта назіранні розных не звязаных з арніталогіяй людзей становяцца насамрэч каштоўнай крыніцай інфармацыі па міграцыі птушак і зменам у іх штогадовых падарожжах. Давайце разам назіраць, як пералётныя птушкі вяртаюцца дадому! Далучайцеся і далучайце сяброў! Нават калі вы дагэтуль не захапляліся птушкамі, ніколі не позна пачаць. Дарэчы, вясна для гэтага – самы спрыяльны час, – запрашае супрацоўнік па развіцці АПБ, каардынатар “Жывой вясны” па Беларусі Карына Салавей.

Складанне карты – адна з асноўных актыўнасцяў “Жывой вясны”. Таксама ў межах кампаніі ў розных краінах ладзіцца шмат экскурсій і назіранняў за птушкамі, прэзентацыі і экалагічныя гульні ў школах.

У гэтым годзе ў межах “Жывой вясны” пройдзе конкурс фотаздымкаў і малюнкаў. Таксама будзе ладзіцца кальцаванне буслоў. Спецыялісты НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі і актывісты АПБ кожны сезон стараюцца падараваць каляровыя кольцы як мага большай колькасці маладых буслянят. Вяртанні калец даюць навукоўцам карысную інфармацыю, дзе зімуюць сімвалы Беларусі і праз якія краіны пралягае іх шлях дадому.

Кантактная асоба – Карына Салавей, каардынатар кампаніі “Жывая вясна”, +37529 2648766, [email protected]

Птушкі “Жывой вясны” зімуюць у цэнтральнай і паўднёвай Афрыцы. Каб вярнуцца ў Беларусь, белыя буслы пралятаюць 8-10.000 кіламетраў, чорныя свіргулі і шчуркі-пчалаедкі – 6-9.000 кіламетраў, вясковыя ластаўкі – 6.10 000 кіламетраў, зязюлі – 5-7.000 кіламетраў.

Даведка “Жывой вясны”: Кампанія “Жывая вясна” пачалася ў 2006 годзе як еўрапейскі праект. Потым далучылася і Сярэдняя Азія. З 2010 года “Жывая вясна” пайшла ў Афрыку З верасня жыхары гэтага кантынента назіраюць, як абраныя пяць відаў птушак ляцяць на зімоўку ў іх краіны. У мінулым годзе ў кампаніі паўдзельнічалі больш за 70 000 чалавек. Звыш 3 000 назіранняў было і ад Беларусі. Дзякуючы вашаму актыўнаму ўдзелу наша краіна апынулася на на 5-м месцы сярод 52 краін-удзельніц. Першае, другое і трэцяе  месца занялі Арменія, Македонія і Расія адпаведна.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео