BE RU EN
rss facebook twitter

«Белавія»: новыя нормы адносна акумулятараў датычацца толькі грузаперавозак

23.02.2016
«Белавія»: новыя нормы адносна акумулятараў датычацца толькі грузаперавозак
gp.by
Акумулятары ад мабільнікаў і ноўтбукаў не пагражаюць бяспецы самалётаў, патлумачылі ў авіякампаніі.

Сусветныя інфармацыйныя агенцтвы распаўсюдзілі інфармацыю пра новыя правілы перавозкі літый-іонных акумулятараў у самалётах. Маўляў, праз іхнюю пажарную небяспеку з 1 красавіка забаронена здаваць іх у багаж.

Такі від акумулятараў выкарыстоўваецца ў большасці электронікі.

Як патлумачылі ў «Белавія», новыя правілы ўсё ж не датычаць акумулятараў, якія выкарыстоўваюцца ў ноўтбуках, мабільніках, фотаапаратах.

Гаворка ідзе толькі аб перавозцы акумулятараў у грузе пасажырскімі рэйсамі. Адгэтуль партыі акумулятараў можна будзе перавозіць толькі грузавымі рэйсамі, піша "Наша Ніва".
Як паведамлялася раней, міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (International Civil Aviation Organization, ICAO) забараніла перавозку літый-іённых акумулятараў на пасажырскіх паветраных судах. Забарона будзе дзейнічаць да таго часу, пакуль не будзе распрацавана вогнеўстойлівая ўпакоўка.
Забарона распаўсюджваецца на стандартныя акумулятары, якія выкарыстоўваюць у фотаапаратах, смартфонах і іншай электроніцы. Увялі яе з-за пажаранебяспекі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео