BE RU EN
rss facebook twitter

У Лоеве мужчына памёр ад інфаркту пасля трох гадзін чакання ў чарзе ў паліклініцы

22.02.2016
У Лоеве мужчына памёр ад інфаркту пасля трох гадзін чакання ў чарзе ў паліклініцы
novved.ru
У Лоеве 43-гадовы кіроўца аднаго з прадпрыемстваў райцэнтра тры гадзіны прасядзеў у чарзе, каб трапіць на прыём да доктара паліклінікі, і памёр.

Трагедыя, пра якую напісала ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» маці памерлага Галіна Плюшчай, здарылася 15 лютага.

Па словах жанчыны, яе сын Васіль 15 лютага ў 8.00 узяў у рэгістратуры талон №2 на прыём да тэрапеўта. «Але на прыём ён трапіў не хутка, бо ў кабінет перыядычна вадзілі «экстраных» хворых … Тэрапеўт адправіла Васю на ЭКГ, там яму паведамілі, што ў яго перадынфарктны стан, адправілі да тэрапеўта зноў на прыём, дзе ён зноў апынуўся ў чарзе. Ні доктар, ні медсястра не паклапаціліся, дзе падзеўся пацыент, а спакойна працягвалі прыём. Паглядзеўшы кардыяграму, тэрапеўт усклікнула: «Васька, у цябе не язва, а шырокі інфаркт!» Пасля чаго мой сын войкнуў і памёр. Гэта здарылася ў 10.40. Чаму адразу яму не была аказана дапамога ў кабінеце ЭКГ? Чаму доктар не выклікала кардыёлага да сябе ў кабінет? Чаму медсёстры, якія праходзілі міма і не адзін раз звярталі ўвагу на яго стан па вонкавым выглядзе, не аказалі дапамогу? Валідол давалі пацыенты, якія сядзелі з ім у чаканні прыёму. Чаму? Чаму?! Чаму?!», - напісала ў сацыяльнай сетцы маці памерлага.

Яна ставіць пад сумнеў заключэнне патолагаанатама: «атэрасклератычны кардыясклероз», паведамляе БелаПАН. Па-першае, як заяўляе маці памерлага, ЭКГ, па словах тэрапеўта, паказала шырокі інфаркт, а па-другое, кожны год сын праходзіў медагляд па прафпрызначэнні(20 гадоў адпрацаваў вадзіцелем), і такога дыягназу яму ніколі не ставілі. «Няўжо гэта захворванне можа з'явіцца за адну хвіліну?.. Дапамажыце разабрацца ва ўсім, каб у чарговы раз кагосьці іншага не спасцігла такая ж доля», — звярнулася з просьбай да карыстальнікаў сацыяльнай сеткі Галіна Плюшчай.

Пад яе допісам у «Аднакласніках» ужо каля 400 каментарыяў: людзі спачуваюць, патрабуюць выявіць і пакараць вінаватых.

У інтэрнэце з'явіліся і каментары ад людзей, блізкіх да медыцынскіх работнікаў райцэнтра. «Дапамога прыбыла неадкладна, да апарата падключылі там жа, у кабінеце, адкачвалі 30 хвілін … Нажаль. Зрабілі ўсё магчымае! Не халатнасць дактароў, а лёс такі ў вашага сына (мужа). Адразу прыбыўшы на месца следчы аддзел запратакаліраваў ўсе дэталі, апытаў усіх удзельнікаў падзеі і парушэнняў у дзеяннях дактароў не выявіў! Так што, звяртайцеся куды заўгодна, калі ў вас, не прысутных там, «свая праўда» і вы лічыце, што вам лепш відаць … Цяпер людзі, далёкія ад медыцыны, лічаць сябе разумней за дактароў, самі сабе дыягназы ставяць і наракаюць на няправільнае лячэнне. Дык навошта ж вы, народ, у бальніцу натоўпамі брыдзе???», — пракаментавала тое, што адбылося адна з карыстальніц «Аднакласнікаў».

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео