BE RU EN
rss facebook twitter

Статкевіч заклікаў пачаць акцыю пратэсту ў панядзелак з прыёмнай Адміністрацыі прэзідэнта

21.02.2016
Статкевіч заклікаў пачаць акцыю пратэсту ў панядзелак з прыёмнай Адміністрацыі прэзідэнта
svaboda.org
Экс-кандыдат у прэзідэнты звярнуўся да пратэстоўцаў у сваім Фэйсбуку.

"Цяпер ужо відавочна, што рэжым будзе вырашаць створаныя ім эканамічныя праблемы выключна за кошт простых беларусаў. Спроба ліквідацыі ІП, абмежаванні на атрыманне з-за мяжы танных і якасных тавараў, усё новыя падаткі, рэзкі рост паслуг ЖКГ - гэта яшчэ толькі пачатак рабаўніцтва народа. Вынаходзяцца ўсё новыя спосабы забраць у беларусаў іхнія ўсё больш танныя рублі. Дайшлі да таго, што прымушаюць людзей саміх пісаць заявы з "просьбай", каб ім паменшылі заробкі. І тыя пішуць", - адзначае былы палітвязень.

«У панядзелак 22 лютага а 12-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску адбудзецца чарговы мітынг у падтрымку ІП. Падтрымоўваю гэты мітынг, але прапаную перад яго пачаткам прыйсці да прыёмнай Адміністрацыі прэзідэнта і прынесці з сабой заявы з патрабаваннем адмены ўказа 222, адмовы ад абмежаванняў на атрыманне і асабісты ўвоз рэчаў з-за мяжы, зніжэння цэнаў паслуг ЖКГ. Заявы можна і не аддаваць, але варта прыйсці адначасова, каб самым фактам нашага масавага прыходу мы маглі паказаць нашую нязгоду са спробай улады за наш кошт ліквідаваць наступствы свайго бязглуздага кіравання эканомікай», — заклікае Мікалай Статкевіч

«Гэта вашае законнае права прыходзіць у тую прыёмную са сваімі пісьмовымі ці вуснымі патрабаваннямі. Для таго ж тая прыёмная і існуе. Ніякіх дазволаў для гэтага не патрабуецца», — тлумачыць Статкевіч.

Першая публічная акцыя пратэсту прадпрымальнікаў адбылася ў мінулы панядзелак 15 лютага.

Пратэстоўцы патрабуюць як адмены ўказа 222, так і змены палітычнага і эканамічнага курсу краіны.

Прадпрымальнікаў падтрымалі лідары апазіцыі Анатоль Лябедзька, Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Павел Севярынец

Таццяна Караткевіч і Анатоль Шумчанка да акцыі 15 лютага не далучыліся, піша "Наша Ніва".

«Хто не баіцца, прыходзьце — я там буду», — падкрэсліў Мікалай Статкевіч.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео