BE RU EN
rss facebook twitter

Летась у банк вакансій Мінпрацы звярталіся 2 мільёны разоў

19.02.2016
Летась у банк вакансій Мінпрацы звярталіся 2 мільёны разоў
Колькасць наведванняў агульнарэспубліканскага банка вакансій за 2015 год узрасла да 2 мільёнаў.

Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі. Банк вакансій размешчаны на сайце ведамства, абнаўляецца штодня і забяспечвае шырокі доступ насельніцтва да інфармацыі пра свабодныя працоўныя месцы.

Як адзначаюць спецыялісты Мінпрацы, запатрабаванасць такой інфармацыі расце. Калі ў 2014 годзе зафіксавалі крыху болей за мільён наведванняў, то ў 2015 годзе іх было 2 мільёны. Сёлета тэндэнцыя захавалася: у студзені было болей за 210 тысяч наведванняў.

Апроч банка вакансій летась пачаў працаваць партал дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва, які дазваляе наймальнікам самастойна размяшчаць абвесткі пра наяўнасць у іх свабодных працоўных месцаў.

Адметна, што пры росце зваротаў да банка вакансій за год зменшылася колькасць заяўленых свабодных месцаў — на пачатак года іх было 28,7 тысячы (на 14,6% меней, чым у пачатку 2015 года). Пры гэтым адзначаецца зніжэнне колькасці вакансій па рабочых спецыяльнасцях, а патрэба ў кваліфікаваных супрацоўніках наадварот павышаецца.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео