BE RU EN
rss facebook twitter

Протадыякан Кураеў: Нічога ў свеце не зменіцца ад гэтай вячоркі ў Гаване

13.02.2016
Протадыякан Кураеў: Нічога ў свеце не зменіцца ад гэтай вячоркі ў Гаване
Сустрэча ў Гаване Папы Рымскага Францішка і Патрыярха Маскоўскага Кірыла нічога не зменіць у стасунках цэркваў, лічыць протадыякан РПЦ Андрэй Кураеў.

«Нічога ў свеце не зменіцца ад гэтай вячоркі ў Гаване. Для Папы гэта звычайная сустрэча», — адзначыў у сваім блогу Андрэй Кураеў.

«Для праваслаўнага свету, у агульным — таксама. Астатнія патрыярхі ўжо не раз сустракаліся з пантыфікам. Што не замінае “Вестям” хлусіць, што пратакол сустрэчы невядомы, бо прэцэдэнтаў не было. Як гэта не было? З часоў патрыярха Афінагора такія сустрэчы праходзяць даволі часта. Так што калі гэта і падзея — то толькі ў жыцці нашай правінцыі, але не ў жыцці свету і Рыма», — цытуе протадыякана газета “Каталіцкі Веснік”.

«Смешна чакаць чагосьці ад сустрэчы, адзін з удзельнікаў якой настолькі баіцца любой імправізацыі, што нават тэкст яшчэ не падпісанага камюніке раздадзены (і пракаментаваны) журналістам яшчэ да пачатку самой сустрэчы. Фотасесія — і не больш. Але нават яна не зробіць Маскоўскага Патрыярха фігурай, у сусветнай палітыцы раўназначнай Рымскаму Папе. У рэшце рэшт, ён сам выбраў для сябе ролю амбасадара прэзідэнта адной з многіх краін свету. Пазіцыя, моцная для гульні ўнутры краіны і яе дзяржапарату, але не заўсёды даючая бонусы для дыялогу ў вонкавым свеце», — адзначае Андрэй Кураеў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео