BE RU EN
rss facebook twitter

Супрацоўніка «Радыё Рацыя» не пусцілі ў Беларусь

12.02.2016
Супрацоўніка «Радыё Рацыя» не пусцілі ў Беларусь
Фота "Радыё Рацыя"
Чарговы раз Радаславу Дамброўскаму забаранілі ўезд у Беларусь. Разам з жонкай Ілонай Карпюк-Дамброўскай яны збіраліся на канцэрт канкурсантаў сёлетняга “Басовішча” “Адборышча”.

Жонка, якая разам са сваім гуртом ILO&friends мае выступіць на “Адборышчы” 19 лютага ў Мінску, атрымала візу, а супрацоўніку «Радыё Рацыя» патэлефанавалі з консульства ў Беластоку і папрасілі забраць свае дакументы, бо ў іншым выпадку паставяць яму чарговы штэмпель “Уезд забаронены”.

Паводле словаў Радаслава Дамброўскага, прычыны адмовы ў візе яму не патлумачылі:

– Будучы ў Беларусі, я ніколі не меў ніякіх праблем з законам, праўда, адзін раз атрымаў штраф за праезд без аплаты за дарогу, але я яго аплаціў як трэба. Ніхто ніколі мне не паведаміў, што я нейкім чынам мог парушыць заканадаўства ў Беларусі. Прычыны могуць быць толькі ідэалагічныя, або хтосьці мяне вельмі не любіць недзе там у Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

Радаслаў Дамброўскі рабіў культурніцкую візу па запрашэнні Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Апошні раз Дамброўскаму забаранілі ўезд у Беларусь у кастрычніку 2013 года, калі ён збіраўся на кінафестываль “Лістапад”. Гэта ўжо не першая асоба, якой перыядычна адмаўляюць ва ўездзе ў Беларусь.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео