BE RU EN
rss facebook twitter

Рэдактары недзяржаўных СМІ звярнуліся ў Белтэлерадыёкампанію

12.02.2016
Рэдактары недзяржаўных СМІ звярнуліся ў Белтэлерадыёкампанію
У лісце шэраг вядомых журналістаў прапануе прадаставіць ім магчымасць выказацца ў “Клубе рэдактараў”.

Ліст падпісалі галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава, шэф-рэдактар “Нашай Нівы” Андрэй Дынько, шэф-рэдактар “Народнай Волі” Святлана Калінкіна, галоўны рэдактар інтэрнэт-газеты “Салідарнасць” Аляксандр Старыкевіч і старшыня ГА “БАЖ” Андрэй Бастунец.

У лісце прадстаўнікі СМІ звяртаюць увагу на тое, што ў эфіры ад 7 лютага журналістаў недзяржаўных выданняў неаднаразова згадвалі ў адмоўным святле з выкарыстаннем механізмаў агрэсіўнай прапаганды найгоршага кшталту: падзяленне на “сваіх” і “чужых”, навешванне ярлыкоў, агульнае прыніжэнне “тых, хто не падтрымлівае дзяржаўную пазіцыю” і г.д.

Разам з тым, у перадачы галоўны рэдактар газеты “СБ.Беларусь Сегодня” Павел Якубовіч заклікаў для абмеркавання пытанняў свабоды слова з удзелам усіх зацікаўленых у гэтым бакоў: прадстаўнікоў БАЖ і БСЖ, журналістаў дзяржаўных і недзяржаўных медыяў, дзяржаўных службоўцаў.

“Мы гатовыя да дыялогу, да публічнага дыялогу, але ці гатовыя да гэтага Вы? Калі так, то мы гатовыя прыняць удзел у “Клубе рэдактараў”, каб выказаць свой пункт гледжання, як па канкрэтных пытаннях, якія абмяркоўваліся цягам апошніх двух выпускаў, так і наконт ролі і месца СМІ ў сучасным грамадстве”, – цытуе зварот прэс-служба БАЖ.

Зварот на адрас Генадзя Давыдзькі накіраваны ў Белтэлерадыёкампанію заказным лістом.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео