BE RU EN
rss facebook twitter

Віцебскія ІП не адмяняюць свой выезд у Мінск 15 лютага

11.02.2016
Віцебскія ІП не адмяняюць свой выезд у Мінск 15 лютага
Прадпрымальнікі не згодныя з тым, што аб’яднанне «Перспектыва» адклікала заяўку на масавую акцыю, якая мела адбыцца 15 лютага.

Іхны галоўны аргумент такі: рашэнне пра мітынг прымаў форум прадпрымальнікаў, а не асобна «Перспектыва». Многія з віцебскіх прадпрымальнікаў абураныя рашэннем “Перспектывы” і тым, што нехта адзін вырашае за ўсіх. Таму яны вырашылі, што 15 лютага, як і збіраліся, паедуць у Менск, каб правесці не мітынг, а сход прадпрымальнікаў. Час збору — так як і было прынята: а 12-й гадзіне. Месца пакуль яшчэ не вызначана.

Як распавяла «Радыё Рацыя» Ірына Яскевіч, каардынатар аргкамітэту па стварэнні прафсаюзу прадпрымальнікаў «Разам», кірмашы і гандлёвыя цэнтры ў Віцебску па-ранейшаму стаяць амаль пустыя. Прадпрымальнікі не могуць працаваць ва ўмовах дзеяння ўказу № 222 і не адчуваюць дапамогі, якую абяцалі мясцовыя ўлады на сходзе 28 студзеня.

– Не трэба знішчаць нашыя працоўныя месцы. Мы амаль апошнія грамадзяне нашай краіны, якія яшчэ спрабуюць зарабляць і плаціць у казну. Няма ніякага лагічнага тлумачэння таму, што зараз адбываецца. Чаму мой тавар, які я не здолела прадаць, я павінна вывезці з краіны, або яшчэ раз у сябе купіць пад 20%, ці пад 35%.

Паводле Ірыны Яскевіч, на ніводзін са сваіх лістоў, накіраваных і да мясцовых, і да рэспубліканскіх уладаў, віцебскія прадпрымальнікі не атрымалі адказу.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео