BE RU EN
rss facebook twitter

Суды над удзельнікамі акцыі пратэсту супраць міліцэйскага гвалту пачнуцца 11 лютага

10.02.2016
Суды над удзельнікамі акцыі пратэсту супраць міліцэйскага гвалту пачнуцца 11 лютага
Фота: "Радыё Свабода"
Адміністрацыйныя справы, заведзеныя на удзельнікаў акцыі пратэсту супраць гвалту супрацоўнікаў міліцыі над грамадзянамі будуць разглядацца судом Ленінскага раёна Мінска 11 лютага.

Справу актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Максіма Вінярскага разглядае суддзя суду Ленінскага раёна М. Запаснік. Пачатак працэсу ў 15 гадзін. Яго вінавацяць у парушэнні арт. 23.34. КаАП РБ (частка 3) – удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. У гэты час таксама будуць судзіць актывістку АГП Святлану Мішыну, Наталлю Басалыгу-Гарачку. На 16 гадзін прызначаны разгляд справы Дзяніса Красачкі.

Аляксандру Макаеву позва ў суд прыйшла на 14 гадзін, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Старшыня партыі АГП Анатоль Лябедзька атрымаў позву ў суд Ленінскага раёна Мінска на 16 лютага. Як паведаміла прэсавая служба АГП, актывісты партыі Вольга Маёрава і Мікалай Казлоў адправілі ў суд запыты на перанос разгляду спраў на 16-ае, паколькі 11 лютага не могуць прысутнічаць у судзе па паважных прычынах.

30 студзеня ў Мінску адбылася акцыя пратэсту супраць гвалту супрацоўнікаў міліцыі над грамадзянамі ў выглядзе пікету пад будынкам Вярхоўнага суду. Па звестках праваабаронцаў, якія праводзілі маніторынг мерапрыемства, супрацоўнікі міліцыі ў той дзень склалі 7 пратаколаў за удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на грамадскіх актывістаў і палітыкаў – Анатоля Лябедзьку, Красачка Дзяніса, Маёраву Вольгу, Вінярскага Максіма, Гарачка-Басалыгу Наталлю, Якшыну Святлану, Казлова Мікалая.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео