BE RU EN
rss facebook twitter

Журналіст-фрылансер Наталля Крывашэй падала скаргу ў Камітэт ААН

03.02.2016
Журналіст-фрылансер Наталля Крывашэй падала скаргу ў Камітэт ААН
Яна скардзіцца на парушэнні права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі. У скарзе пералічваюцца выпадкі прыцягнення яе да адказнасці цягам 2015 года за выраб прадукцыі СМІ для «Белсату» без акрэдытацыі.

24 красавіка суддзя суду Цэнтральнага раёна Гомеля Марына Дамненка аштрафавала журналістку на 5,4 млн. руб. за рэпартаж аб праблемах ЖКГ у в. Буда-Галавчыцкая, Нараўлянскага раёна. 5 чэрвеня суддзя Буда-Кашалёўскага раёна Уладзімір Пракапенка пакараў Наталлю Крывашэй на 3,6 млн. руб. за рэпартаж аб тым, як жыхары вёскі Забалацце, Буда-Кашалёўскага раёну засталіся без даха над галавой. 10 чэрвеня суддзя Цэнтральнага раёна Гомеля Марына Дамненка аштрафавала журналістку на 9,0 млн. руб. за рэпартаж пра забойства дзіцяці ў Гомелі. 2 ліпеня суддзя суда Рагачоўскага раёна Аляксандр Крайнікаў аштрафаваў журналістку на 6,3 млн. руб. за рэпартаж аб праблемах збыту Рагачоўскай згушчонкі.

"У Беларусі я прайшла ўсе ступені судовай абароны, нават звярталася ў пракуратуру і ўсё безвынікова, - паведаміла Крывашэй праваабарончаму цэнтру «Вясна». - Атрымліваецца, па "белсатаўскіх' справах" абароны ў краіне няма, таму я выкарыстала адзіна магчымы механізм абароны сваіх правоў на міжнародным узроўні".

Юрыст Леанід Судаленка, які прадстаўляе інтарэсы Наталлі Крывашэй у ААН, адзначае, што справа журналісткі выявіла шэраг супярэчнасцяў нацыянальнага заканадаўства міжнародным дагаворам Беларусі.

"Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах гарантуе кожнаму свабоду на збор і распаўсюд інфармацыі. Наш жа нацыянальны закон аб СМІ празмерна абмяжоўвае саму сутнасць гэтага права, - адзначыў ён. - Я ўпэўнены, што ў гэтай справе міжнародныя эксперты ўсталююць парушэння правоў фрылансера на атрыманне і распаўсюд інфармацыі. Ніхто ж не кажа пра несапраўднасць пададзенай журналісткай інфармацыі, усе толькі цьвердзяць - гэтага нельга, гэта забаронена".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео