BE RU EN
rss facebook twitter

Падвышэнне дапамогі на дзяцей бацькі лічаць здзекам (відэа)

01.02.2016
Падвышэнне дапамогі на дзяцей бацькі лічаць здзекам (відэа)
З 1 лютага ў Беларусі вырасла фінансавая дапамога на дзяцей, але бацькі наўрад ці яе адчуюць.

Шматдзетная сям’я Качагураў з Гомеля інфармацыю аб падвышэнні дапамогі на дзяцей прыняла без аптымізму. Маўляў, прапанаванае падвышэнне ніяк не паўплывае на паляпшэнне сямейнага бюджэту.

«Можна купіць пачак сурвэтак, кілаграм бананаў, паўкілаграма цукерак. Пачак сумесі ўжо не купіш, купіш пачак кашы», – кажа шматдзетная маці Таццяна Качагур.

Паводле Качагур, у параўнанні з мінулым годам фінансавая сітуацыя сям’і значна пагоршылася. На ўсю грашовую дапамогу цяпер набудзеш значна менш:

«Год таму я магла купіць некалькі пачак памперсаў і цэлы месяц купляць малому садавіну. Цяпер – некалькі пачак памперсаў, і толькі на дробныя выдаткі».

Пра якія сумы вядзецца гаворка цяпер? З лютага да красавіка памер штомесячнай дапамогі на дзіця ва ўзросце да трох гадоў складзе 2 450 000 – гэта прыблізна на Br 17 000 больш, чымся раней. На другое і наступнае дзіця дзяржава будзе выплочваць па Br 2 800 000, то бок на Br 19 000 больш. Чаму гэтак мала?

Эканаміст Міхась Залеўскі кажа, што адказ – вельмі просты:

«Чаму мала? Бо няма грошай».

Бацькі каментуюць справу таксама коратка:

«Гэта здзек з бацькоў і дзяцей».

Несувымерна з дапамогаю на дзяцей у Беларусі працягваюць расці кошты. Новы год прывітаў беларусаў новымі, вышэйшымі на 20 %, цэнамі на газ і электрычнасць. А летась некаторыя харчы падаражэлі нават больш як на 30 % У той жа час пражыткавы мінімум вырасце з 1 лютага толькі на € 1.

Залескі дае практычную параду, што рабіць далей: «Лягчэй не будзе. Трэба будзе круціцца ўтрая больш».

Адначасова са скарачэннем дафінансавання семʼяў у Беларусі прапануюць урэзаць адпачынак на догляд за дзецьмі. Памочнік кіраўніка краіны ў эканамічных пытаннях Кірыл Руды прапаноўвае ўвесці два гады замест ранейшых трох: ён лічыць, што такім чынам можна запэўніць эканамічны рост, паведамляе Белсат.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео