BE RU EN
rss facebook twitter

Давыдзька, Дзермант і Якубовіч накінуліся на збітага Дабравольскага

01.02.2016
Давыдзька, Дзермант і Якубовіч накінуліся на збітага Дабравольскага
Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька выказаўся наконт збіцця журналіста Паўла Дабравольскага ў будынку суда.

Тэма, узнятая ў праграме «Галоўны эфір» на «Беларусь-1», называлася «Асцярожна, правакацыя!».

Генадзь Давыдзька, рэдактар «Савецкай Беларусіі» Павел Якубовіч і кіраўнік БелТА Дзмітрый Жук фактычна сталі на бок міліцыянтаў. Толькі рэдактарка «Комсомольской правды» Галіна Малішэўская даводзіла, што журналіста збіваць нельга, піша Наша ніва.

«Тут падрапанае сцягно, — паказаў Давыдзька фотаздымак збітага Дабравольскага. – І дае інтэрв’ю, што 20 хвілін прафесійныя амонаўцы збівалі… За 20 хвілін гэтая драпіна? Недзе ўжо хлусня прысутнічае. За маленькай хлусyёй заўсёды хаваецца вялікая хлусня».

Давыдзька параўнаў сітуацыю з перадумовамі Майдану: «Мне гэта нагадала Украіну. Калі міліцыя разагнала студэнтаў, а на наступны дзень узняўся агромністы шум: «Яны ж дзеці!» Гэта была правакацыя. У дадзеным выпадку гэта таксама вельмі падобна да правакацыі».

Госць студыі Аляксей Дзермант расказаў, што азнаёміўся з біяграфіяй Дабравольскага. Маўляў, той працаваў ва ўкраінскім СМІ «Новое время» (насамрэч быў на стажыроўцы). У сувязі з гэтым Дзермант абурыўся тым фактам, што такі чалавек, як Павел Дабравольскі, увогуле працуе на партале Tut.by. «Узнікае пытанне да кадравай палітыкі, — заўважыў Дзермант. – Гэта не проста выпадковасць — гэта лінія кіраўніцтва».

Павел Якубовіч заявіў пра непрафесіяналізм Дабравольскага: «Ён падставіў рэдакцыю, ён кінуў цень на карпарацыю. Калі ўсе будуць браць прыклад з такіх людзей, а не нармальных журналістаў – з «Камсамольскай праўды», БелТА, тэлебачання, «Нашай Нівы», «Народнай волі», якія вырашаюць пытанні ў адпаведнасці з законам… Гэта чалавек паставіў сябе па-за законам. Ці можа чалавек заплываць за буйкі толькі таму, што ён журналіст?»

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео