BE RU EN
rss facebook twitter

Дактары РНПЦ псіхічнага здароўя падстаў для шпіталізацыі Алесі Садоўскай не знайшлі

01.02.2016
Дактары РНПЦ псіхічнага здароўя падстаў для шпіталізацыі Алесі Садоўскай не знайшлі
svaboda.org
Жыхарку Маладзечна Алесю Садоўскую, у якой у мінулым годзе адабралі дачку нібыта па прычыне псіхічнага захворвання маці, сёння выклікалі ў аддзел адукацыі райвыканкама.

Там адбылася спроба справакаваць жанчыну на нервовы зрыў. Пасля гэтага медыкі мясцовага псіхіятрычна-неўралагічнага дыспансера, дзе яна стаяла на ўліку, склалі заключэнне аб накіраванні яе на абследаванне ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя. Прычым Садоўскую ў кабінет не запрасілі і заключэнне аб накіраванні ёй не паказалі. Праз некаторы час яе ў прымусовым парадку павезлі ў “Навінкі”.

Алеся Садоўская паспела паведаміць па тэлефоне праваабаронцам, што яе вязуць ў аўтамабілі хуткай дапамогі і калі яе пакінуць у Навінках, то тэлефон будзе недасяжны.
Як стала вядома, дактары РНПЦ псіхічнага здароўя падстаў для шпіталізацыі Алесі Садоўскай не знайшлі.

Яшчэ ў 2012 годзе на Новы год у Маладзечанскім клубе «НЭО», у Алесі Садоўскай знік тэлефон. Супрацоўнікі клуба па яе просьбе выклікалі міліцыю. Але праваахоўнікі паленаваліся скласці пратакол у святочны час і параілі звярнуцца ў РАУС пасля святаў. Просьбы маладой жанчыны дзейнічаць у адпаведнасці з законам іх толькі раззлавалі, і міліцыянты сталі паводзіць сябе задзірліва. Алеся запатрабавала паводзіць сябе карэктна ў адносінах да яе і прыстрашыла няветлівым супрацоўнікам скаргай у пракуратуру. Гэтыя словы на праваахоўнікаў паўплывалі непрадказальна – яны зацягнулі жанчыну за вугал будынка, дзе няма відэаназірання, пачалі збіваць яе, а пасля гвалтоўна запіхалі ў аўтамабіль. Алесю даставілі ў Маладзечанскі РАУС і склалі 2 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях. Рэштку ночы яна правяла ў РАУС у халоднай камеры, пры гэтым супрацоўнікі міліцыі яе абражалі і прыніжалі, доўгі час не давалі вады і ежы, ствараючы як фізічныя, так і псіхалагічна складаныя ўмовы для знаходжання.

Суддзя Маладзечанскага суду Южык вынесла пастанову аб прызначэнні ў адносінах да Садоўскай судова-псіхіятрычнай медыцынскай экспертызы (СПМЭ). У пастанове маецца запіс, што яна стаіць на ўліку ў псіхіятра, хаця Садоўская прадставіла даведку ад псіхіятрычна-неўралагічнага дыспансера Маладзечна, дзе пазначана, што яна ніколі не стаяла на ўліку.

Затым яе адправілі на псіхіятрычны агляд ў "Навінкі". Там камісія зрабіла выснову аб неабходнасці прымусовага лячэння, паведамляе ПЦ "Вясна".

Але гэтае рашэнне Алеся Садоўская аспрэчыла ў судзе, які прызначыў ёй паўторную псіхіятрычную камісію. Не давяраючы беларускім урачам, напярэдадні паўторнага абследавання яна прайшла экспертызу ў Маскве, у Незалежнай псіхіятрычнай асацыяцыі Расіі (НПАР). 

16 сакавіка 2015 года аддзел адукацыі надаў яе дачцы Кацярыне Садоўскай статус дзіцяці, якое засталося без апекі бацькоў, з 17 лютага і на «перыяд знаходжання яе маці Алесі Садоўскай ў РНПЦ псіхічнага здароўя.Не вярнулі дзіця і пасля вяртання маці дадому.

У жніўні мінугала года суд Маладзечанскага раёну пачаў разглядаць пазоў аддзела адукацыі, спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкаму аб адабранні 8-гадовай Кацярыны Садоўскай у яе маці.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео