BE RU EN
rss facebook twitter

Студэнт: АМАП збіваў мяне за беларускую мову (відэа)

31.01.2016
Студэнт: АМАП збіваў мяне за беларускую мову (відэа)
freeregion.info
Студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Кастусь Ахроменка распавёў, як яго збіла міліцыя.

Гэта адбылося яшчэ 20 снежня. Яму зламалі нос, нагу, парвалі вусны. Кастусь зняў пабоі і напісаў заяву ў міліцыю. Але ён сумняваецца, што заява будзе разгледжаная.

Кастусю Ахроменку 21 год, ён навучаецца ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і грае ў гурце «Дзеці падзямелля». 20 снежня пасля канцэрту іх з сябрам затрымалі на вакзале супрацоўнікі АМАПу. Паводле Ахроменкі, АМАП стаў вельмі агрэсіўна ставіцца, пачуўшы беларускую мову. 

«Яны патрабавалі, каб я размаўляў па-руску, іначай завядуць мяне ў пастарунак. Я сказаў, што краіна называецца Беларуссю і хоць нехта мусіць тут размаўляць па-беларуску. Нас адвялі ў пастарунак, і адзін з супрацоўнікаў пачаў казаць мне: „Ну что, будешь со мной по-русски говорить, а свой белорусский можешь себе в жо*у засунуть“. Я не вытрымаў і плюнуў яму ў твар».

Пасля гэтага, як кажа Ахроменка, яго кінулі тварам на падлогу і пачалі збіваць, пакуль ён не страціў прытомнасць.

«Па выніку ў мяне зламаныя нос, нага і гематомы па ўсім целе. У такім стане я правёў ноч» - кажа Ахроменка. 

Пасля гэтага Кастусь зняў пабоі і напісаў заяву ў Следчы камітэт. Але ён сумняваецца, што заява будзе разгледжаная, паведамляе "Радыё Свабода".

Відэа: Intermarium.by

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео