BE RU EN
rss facebook twitter

Гомельская прадпрымальніца: Будзем стаяць на плошчы і патрабаваць імпічменту!

30.01.2016
Гомельская прадпрымальніца: Будзем стаяць на плошчы і патрабаваць імпічменту!
charter97.org
Грамадскае абʼяднанне «Перспектыва» збірае 1 лютага некалькі соцень ІП у мінскім гатэлі «Пекін».

Запрашэнне атрымалі ўсе зацікаўленыя ведамствы краіны. Калі ж улады спробу дыялогу праігнаруюць, прадпрымальнікі абяцаць выставіць ужо больш радыкальныя патрабаванні.

У чацвер, 28 студзеня, некалькі соцень прадпрымальнікаў хадзілі маршам да аблвыканкаму ў Віцебску, 29 студзеня прыйшла пара на іхных гомельскіх паплечнікаў. З пустых рынкаў больш за 300 бізнесоўцаў рушылі да мясцовага аблвыканкаму, паведамляе "Белсат". Як дагэтуль канкрэтных сустрэчных прапановаў ад уладаў не было, што ж будзе, калі стаўленне не зменіцца?

«Мы, калі нас не пачуюць, будзем хадзіць сюды штодня і крычаць! І ўдзень і ўначы змушаць іх, каб нас пачулі. І ў Менску будзем крычаць, каб нас пачулі, хутка і лозунгі пойдуць – будзем крычаць: «Імпічмент!» - гаворыць індывідуальная прадпрымальніца Ларыса Кавалева.

Не чакаючы на такія лозунгі, да прадпрымальнікаў выйшлі мясцовыя чыноўнікі. Як прызнаюць, указ № 222 – не ідэальны, але пратэставаць сэнсу няма, маўляў, іншыя ж неяк працуюць.

Пад канец мінулага году па рынках краіны пракацілася хваля распродажаў, прадпрымальнікі спяшаліся пазбыцца тавару, які яны не проста не змогуць прадаць, згодна з указам № 222, але могуць атрымаць штраф ды пазбавіцца прадукцыі. Рэкордна нізкія кошты змяніліся пустымі гандлёвымі пляцоўкамі, а ўлады, здаецца, і не заўважалі праблемы.

У выніку толькі за апошні тыдзень пратэсты ды масавыя сходы прадпрымальнікаў пракаціліся па ўсёй краіне – ад Горадні да Горак, і ад Берасця да Віцебску. Ужо ў найбліжэйшы панядзелак у сталічным гатэлі «Пекін» грамадскае абʼяднанне «Перспектыва» склікае форум прадпрымальнікаў.

Паводле індывідуальных прадпрымальнікаў, сітуацыя выглядае так, нібыта буйны бізнес прыняў рашэнне за дробны. Таму запрашэнні на форум выслалі таксама ў Адміністрацыю прэзідэнта, айчынным чыноўнікам, амбасадарам краінаў Еўразвязу, ЗША і Расіі. На сёння, акрамя прадпрымальнікаў, на сустрэчу збіраюцца прыйсці дыпламаты Францыі, Нямеччыны ды ЗША.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео