BE RU EN
rss facebook twitter

Валянцін Стэфановіч пра справу графіцістаў: Зменаў у сістэме не адбылося, студзень – насцярожвае

27.01.2016
Валянцін Стэфановіч пра справу графіцістаў: Зменаў у сістэме не адбылося, студзень – насцярожвае
Фота: Уладзь Грыдзін
«Будзем спадзявацца, што не будзе прысуду да пазбаўлення волі, але ўсё ж гэты працэс яшчэ раз упэўнівае, што справа графіцістаў – палітычна матываваная», - кажа намеснік старшыні ПЦ «Вясна».

25 студзеня ў Мінску пачаўся суд над «графіцістамі», якія ўлетку напісалі на будынках і на плоце «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя свядомасьці, яна ўжо ідзе…», а таксама запэцкалі фарбай сацыяльную рэкламу з выявай міліцыянта. Фігуранты справы – Максім Пякарскі, Вадзім Жаромскі і Вячаслаў Касінераў.

Максіму Пякарскаму пагражае да 3 месяцаў арышту, Вадзіму Жаромскаму і Вячаславу Касінераву – да 6 гадоў зняволення.

Як зазначае ў інтэрв'ю Службе інфармацыі «ЕўраБеларусі» намеснік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч, які назіраў за першымі днямі разгляду ў судзе, выглядае на тое, што справа рыхтавалася да адной сітуацыі, а «на выхадзе атрымалі тое, што атрымалі».

- Асабліва паказаў гэта другі дзень працэсу, 26 студзеня, калі агучвалі матэрыялы аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. Там ёсць у тым ліку і матэрыялы праслухоўвання тэлефонных размоў, якія праводзіліся з мая па жнівень. 8 мая – першыя запісы, то бок гэта яшчэ да таго, як хлопцы зрабілі першыя графіці. Узнікаюць лагічныя пытанні: чаму праслухоўвалі іх, у сувязі з чым, навошта? Бо, на маё меркаванне, проста так праслухоўваць тых, хто малюе на плоце графіці, у нас не будуць. Напэўна, распрацоўка ішла, звярталася ўвага на гэтых хлопцаў у звязку з тым, што гэта быў выбарчы год, і, па меркаваннях спецслужбаў, яны ўяўлялі нібыта нейкую пагрозу. Але, як мы бачым, ніякай пагрозы для дзяржавы, не было ад іх дзеянняў, акрамя малявання графіці на будынках, якое першапачаткова кваліфікавалі як злоснае хуліганства, дзеянні, якія выказваюць непавагу да грамадства, асаблівая дзёрзкасць, цынізм і т.п.

Нагадаем, 11 жніўня мінулага года пяцёра хлопцаў (арыштаваныя былі двое, двух адпусцілі, Вячаслаў апынуўся збіты ў шпіталі) былі жорстка затрыманыя. 20 жніўня графіцістам прад’явілі абвінавачванні па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу – «Хуліганства, здзейсненае групай асобаў» за нанясенне беларускамоўных графіці і запэцкванне бігборду. 31 жніўня Пякарскаму і Жаромскаму ўтрыманне пад вартай было замененае на падпіску аб нявыездзе, аднак крымінальную справу супраць іх не закрылі.

- Зараз пры агучцы тых размоў тэлефонных, слухаць вельмі дзіўна: яны гавораць пра паход у краму, пра тое, што трэба купіць пэндзлі, фарбы і пластылін, а гэта ўсё праслухоўваецца і пішацца, нібыта яны дамаўляюцца пра набыццё не пластыліна, а гексагену. Уражанне абсурду працэс пакідае. Першы дзень, 25 студзеня, пракурор чытаў высновы экспертыз па лака-фарбавых матэрыялах, там некалькі тамоў такога. На расследаванне справы па напісанні графіці пайшлі вось такія высілкі. 26 студзеня былі таксама агучаны матэрыялы так званага гукавога кантролю – запісы размоў хлопцаў у СІЗА з аператыўнымі супрацоўнікамі. З пытанняў аператыўнікаў вынікае, што следчых цікавіў не толькі факт пашкоджанняў іхным маляваннем, была спроба надаць гэтым дзеянням пэўны сэнс. Напрыклад, запытваліся, чаму гэта было зроблена напярэдадні 9 мая, чаму закрэслены серп і молат, «сімвал краіны-пераможцы» і т.п. І недарэчна гэтыя матэрыялы выглядаюць у справе, бо аператыўныя супрацоўнікі вялі гэтыя размовы ў адсутнасці адвакатаў, з працэсуальнымі парушэннямі, таму ў прынцыпе суд не мусіць гэта браць пад увагу як доказы, бо яны дабытыя з парушэннем заканадаўства. Выглядае, што сапраўды рыхтавалася адна сітуацыя, ці, прынамсі, распрацоўка вялася ў разліку на яе, а на выхадзе атрымалі тое, што атрымалі.

Як нагадвае Валянцін Стэфановіч,хлопцы былі затрыманыя «трошкі раней, чым былі вызваленыя палітвязні».

- І потым, калі беларускія праваабаронцы пачалі актыўна казаць, што такая кваліфікацыя іх дзеянняў як злоснае хуліганства недарэчная, і мы будзем прызнаваць іх палітвязнямі, іх вызвалілі з СІЗА, яны знаходзіліся і знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе. І тут пытанне ўзнікае, чым гэта ўсё закончыцца. Працяг будзе ў пятніцу, і тут, як вядома, прыйдзе чарга самай цяжкай часткі абвінавачання, якая прадугледжвае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Прэтэнзій да юнакоў прадпрымальнік-уладальнік бігбордаў не мае і нават падаў хадайніцтва ад спыненні крымінальнага пераследа, «але тут такая акалічнасць, што спыненне справы па прымірэнні бакоў – гэта права суда, і як гэта будзе ацэнена судом, ці будзе ўзята пад увагу, ці будзе спынена вытворчасць у частцы, што тычыцца менавіта злоснага хуліганства, невядома».

- Сюжэт па БТ, які быў паказаны ўвечары 25 студзеня, мяне крыху насцярожыў. Зноў ужывалася тая ж лексіка, як на пачатку справы, калі Следчы камітэт заяўляў пра затрыманне небяспечнай групы, якая мяняла кватэры, прозвішчы, прапагандавалі гвалт і нецярпімасць, расавую варожасць і г.д. Гэта ўсё насцярожвае.

Нагадаем, перад пачатакам судовага паседжання некалькі актывістаў разгарнулі расцяжку з надпісам «Не палітычным пераследам». Пры гэтым актывісты крычалі: «Мастацтва — не злачынства». Іх гвалтам вывелі з залы суда. Былі затрыманыя Павал Сяргей і Максім Шыцік. Разам з імі затрымалі і журналіста TUT.byПаўла Дабравольскага. Адразу пасля затрымання хлопцаў пачалі збіваць у суседнім пакоі: як кажуць праваабаронцы, гукі збіцця былі чутны ў зале суда.

- Збіццё журналіста і хлопцаў, якія пратэставалі ў залі суда, увогуле, асобная тэма. Не ведаю, чым кіраваліся гэтыя супрацоўнікі міліцыі, што збівалі людзей, але яны зрабілі ўсё, каб максімальна прыцягнуць увагу да гэтай справы. Так, хлопцы здзейснілі адміністратыўнае правапарушэнне, але гэта не падстава, каб зацягваць іх у асобны пакой і збіваць 20 хвілін там нагамі. Журналіст жа ўвогуле быў пры выкананні сваіх абавязкаў, быў пазначаны бэджам і знаходзіўся пад абаронай Закона аб СМІ. Нічога супрацьпраўнага не рабіў, здымаў затрыманне пратэстоўцаў, калі яго зацягнулі ў той пакой, а зараз у МУС кажуць, што ён туды «сам пранік» і «працягваў супрацьпраўныя дзеянні». Але сістэма ніколі не рэагуе належным чынам на дзеянні сваіх супрацоўнікаў, я не памятаю, каб у справах грамадска-палітычных кагосьці прыцягнулі да адказнасці за перавышэнне сваіх паўнамоцтваў.

Гэта ўсё паказвае, што нічога ў прынцыпе не змяняецца, усё як было – так і ёсць. Увогуле, гэты студзень, як па мне, нейкі трывожны. Напрыканцы года было больш-менш спакойна, а ў студзені мы бачым, што аднавіўся пераслед журналістаў-фрылансераў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі медыямі, - у Гомельскай вобласці складзена 5 пратаколаў, працэс над графіцістамі ўсё ж давялі да суда – і тут яшчэ ўсё ўскладнілася збіццём журналіста і хлопцаў, што падтрымалі падсудных сяброў. Не вельмі ўсё добра і абнадзейваюча выглядае.

Будзем спадзявацца, што не будзе прысуду да пазбаўлення волі, але ўсё ж гэты працэс яшчэ раз мяне ўпэўніў, што справа графіцістаў – палітычна матываваная. І справа паказвае, што ўсе больш-менш незалежныя групы такога кшталту трапляюць пад увагу спецслужбаў, прычым тут бы не было нічога кепскага, каб мы былі ўпэўненыя, што спецслужбы звяртаюць увагу на рэальна экстрэмісцкія групоўкі, рэальна небяспечныя для Беларусі. Але ў той жа час, як распачалася і вялася справа графіцістаў, мы чытаем пра разнастайныя зборы казакоў, прарасійскія лагеры з удзелам дзейсных супрацоўнікаў міліцыі, а тут за надпіс «Беларусь мае быць беларускай» пагражае турма.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео