BE RU EN
rss facebook twitter

МЗС Польшчы: Мы працягнем падтрымку СМІ-ініцыятыў «Белсат», «Радыё Рацыя» і «Еўрарадыё»

27.01.2016
МЗС Польшчы: Мы працягнем падтрымку СМІ-ініцыятыў «Белсат», «Радыё Рацыя» і «Еўрарадыё»
27 студзеня ў час паседжання польскага Сейма міністр замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі прадставіць прынцыпы замежнай палітыкі Польшчы на 2016 год.

Пра актуальную спецыфіку польска-беларускіх дачыненняў напярэдадні паседжання «Радыё Рацыя» распавядае прэс-сакратар польскага знешнепалітычнага ведамства Артур Дмахоўскі.

— Адносна справы прызначэння ў якасці амбасадара Польшчы ў Беларусі і генеральнага консула ў Гродне мы хацелі б даведацца, ці на гэтыя пасады выбраныя новыя асобы і на калі прадугледжаны працэс узгадненняў унутры краіны і білатэральных з Беларуссю?

— Так, ужо ёсць новыя асобы, але яны яшчэ ў працэсе прызначэння: і кандыдат на пасаду амбасадара ў Беларусі і кандыдат на пасаду генеральнага консула ў Гродне. Пасля правядзення ўсіх неабходных фармальнасцяў гэтыя кандыдаты атрымаюць акрэдытацыю і паедуць у Беларусь. Мы пакуль не падаем прозвішчаў, бо працэдура яшчэ не завершана.

— Як доўга будзе трываць гэтая працэдура? Калі мы зможам даведацца прозвішчы?

— Звычайна гэта займае каля аднаго–двух месяцаў.

— Ці ў сувязі з парламенцкімі выбарамі ў Беларусі ў верасні 2016 года польскія дыпламатычная прадстаўніцтвы ў Беларусі будуць у поўным складзе працаўнікоў?

— Вядома. Нават цяпер асабовы склад цалкам укамплектаваны і па неабходнасці папаўняецца ў межах ратацыі супрацоўнікаў.

— Ці беларускі бок не ставіць перашкодаў для папаўнення недахопаў працаўнікоў у дыпламатычных прадстаўніцтвах у Беларусі таксама на іншых пасадах, напрыклад, консульскіх аддзелах?

— Гэтага я не ведаю і мушу ўдакладніць.

— Якія прыярытэты ў польска-беларускіх дачыненнях з’яўляюцца найважнейшымі для цяперашняга кіраўніцтва міністэрства замежных справаў і якая роля ў іх адводзіцца шматгадовым праектам, такім як «Радыё Рацыя» і тэлеканал «Белсат».

— Для нас гэта адзін з прыярытэтаў: павелічэнне магчымасці доступу беларускага грамадства да сумленнай і аб’ектыўнай інфармацыі. Гэта прыярытэт у шматгадовай праграме супрацоўніцтва, якую рэалізуе наша міністэрства ўжо шмат гадоў. Мы падтрымліваем тры СМІ-ініцыятывы: «Белсат», «Радыё Рацыя» і «Еўрарадыё» і мы будзем працягваць гэтую падтрымку незалежных СМІ.

— 27 студзеня адбудзецца паседжанне Сейма, на якім спадар міністр замежных справаў Вашчыкоўскі выступіць з інфармацыяй пра прынцыпы польскай замежнай палітыкі ў 2016 годзе. Ці тэма дачыненняў з Беларуссю таксама будзе ўздымацца?

— Мяркую, што так. Я думаю, што будзе працягвацца палітыка дыялогу, які грунтуецца на пашане ўзаемных інтарэсаў. Ну і пастулаты адносна розных аспектаў супрацы па пытаннях інфраструктуры, эканамічных пытаннях, па справах меншасцяў і міжасабовых кантактаў. Хачу дадаць, што сёлета на падтрымку незалежнай інфармацыі мы вызначылі суму ў амаль дваццаць два мільёны злотых. Таму, як бачыце, гэта важна і гэта — прыярытэтная справа.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео