BE RU EN
rss facebook twitter

БРСМ правядзе свой "Дзень вышыванкі"

27.01.2016
БРСМ правядзе свой "Дзень вышыванкі"
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі сумесна з Мінгарвыканкамам і Міністэрствам культуры плануюць правесці свята "Дзень вышыванкі" ў ліпені гэтага года.

На гэтым тыдні Савет міністраў пастановай № 51 зацвердзіў план мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года культуры. Да дакумента, апублікаванага на сайце ўрада, прыкладаецца пералік гэтых мерапрыемстваў, сярод якіх ёсць і "Дзень вышыванкі".

Фестываль нацыянальнай культуры "Дзень вышыванкі" ўжо існуе. Распрацоўшчыкам канцэпцыі і фармату гэтага фестывалю з'яўляецца Мікіта Броўка, каардынатар "Арт Сядзібы" — некамерцыйнай арганізацыі, якая займаецца папулярызацыяй беларускай культуры. Першыя два "Дня вышыванкі" з поспехам прайшлі ў кастрычніку і снежні 2014 года ў Мінску менавіта пад эгідай "Арт Сядзібы" і Асамблеі НДА.

У гутарцы з БелаПАН Броўка заявіў, што ніхто з дзяржаўных органаў або рэспубліканскіх грамадскіх аб'яднанняў не звяртаўся да актывістаў "Арт Сядзібы" як да ініцыятараў "Дня вышыванкі" ў Беларусі з прапановай разам правесці гэтае мерапрыемства.

"У прынцыпе, раней БРСМ ужо выкарыстоўваў нашу ідэю з раздачай стужачак з беларускім арнаментам, — сказаў Броўка. — Але ў іх не было такога размаху, як у нас, дый акцыя іх праходзіла пад іншай назвай і была ў межах прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі".

Каардынатара "Арт Сядзібы", паводле яго слоў, не здзіўляе, што дзяржава вырашыла выкарыстоўваць гэтую назву для свайго свята: "Наколькі мне вядома, у Адміністрацыі прэзідэнта лічаць, што гэта мы запазычылі ў іх ідэю з вышыванкамі, бо арнамент ёсць і на дзяржаўным сцягу. Акрамя таго, Лукашэнка неяк паяўляўся ў вышыванцы. Але першапачаткова гэта была мая ідэя — правесці фестываль менавіта ў такім фармаце і пад такой назвай".

Паводле слоў Броўкі, з аднаго боку добра, што дзяржава следам за грамадскімі актывістамі "робіць ухіл на развіццё ўсяго беларускага". З іншага боку, сказаў ён, калі дзяржава "праводзіць мерапрыемства, выкарыстоўваючы ідэю, фармат і назву, упершыню ўжытае "Арт Сядзiбай", то было б справядліва, калі б яна прапанавала партнёрства".

"Арт Сядзiба" планавала сёлета правесці чарговы фестываль пад назвай "Дзень вышыванкі". Мяняць гэтую назву з-за намераў дзяржавы правесці аднайменнае мерапрыемства грамадскія актывісты не збіраюцца. "Усё ж такі гэта мы ўпершыню ў Беларусі правялі фестываль нацыянальнай культуры пад такой назвай", — заявіў Броўка.

Атрымаць каментар прэс-службы БРСМ адносна таго, ці збіраецца гэтае маладзёжнае аб'яднанне прапанаваць "Арт Сядзiбе" партнёрства для правядзення "Дня вышыванкі", а таксама ў якім фармаце пройдзе гэтае свята, БелаПАН пакуль не ўдалося, паведамляе "Наша ніва" са спасылкай на БелаПАН.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео