BE RU EN
rss facebook twitter

З пачатку года "камуналка" падаражэла на 8 долараў замест абяцаных 5

26.01.2016
З пачатку года "камуналка" падаражэла на 8 долараў замест абяцаных 5
Рост камуналкі абмежаваны пяццю доларамі на год указам кіраўніка краіны. Але на практыцы падлікі перавысілі гэта абмежаванне.

Даецца канкрэтны паказчык разліку — сям’я з трох чалавек, якая пражывае ў двухпакаёўцы агульнай плошчай 48 кв.м. "Еўрарадыё" вырашыла зрабіць свой падлік, прайшоўшыся па пунктах жыроўкі. 

1. Тэхнічнае абслугоўванне. Гэты паказчык будзе разбівацца на некалькі частак: тэхнічнае абслугоўванне будынка, прыборка дапаможных памяшканняў і асвятленне пад’ездаў. Прычым, тарыф на тэхнічнае абслугоўванне не змяняецца, але прыборка і асвятленне пад’езда будуць аплачвацца асобна. Але, як яно будзе насамрэч, пакуль не разумеюць нават самі камунальшчыкі.

2. Капітальны рамонт. Тут пакуль без зменаў. Пакуль.

3. Ацяпленне. Былы тарыф 100 088 рублёў за 1 Гкал. Новы — 133 417. Агульны нарматыў расходу энергіі на ацяпленне ў снежні — 0.0159 Гкал/м2, у студзені ён крыху павялічыўся. Каб ацяпліць двухпакаёўку ў 48 кв.м, спатрэбіцца 0,7632 Гкал. Па снежаньскім тарыфе за месяц набягае 76 387 рублёў, па студзеньскім — 101 824. Розніца ў 25 437 рублёў — першая сума, якую мы запомнім.

4. Вада-каналізацыя. Мінулы тарыф — 2515 рублёў, сёлетні — 8900. Адпаведна, снежаньская жыроўка прыйшла з сумай 31 689, студзеньскую чакаем з сумай 112 140. Падаражанне на 80 451 рублёў. Запамінаем.

5. Падагрэў вады. Тут — колькі накруціў ваш лічыльнік гарачай вады. Агульнага паказчыка энергазатрат на падагрэў не існуе, ён вылічваецца кожны месяц. У сярэднім, атрымліваецца 0.08 Гкал на куб гарачай вады. Дапусцім, што халодную і гарачую ваду наша сям’я расходуе аднолькава, то бок па 6.3 кубаметра. На падагрэў спатрэбіцца 0,504 Гкал. Па снежаньскім тарыфе (100 088) атрымліваецца 50 445 рублёў, па студзеньскім (133 417) — 67 242 рублі. Розніца — 16 797. Запамінаем.

6. Газ. Дапусцім, наша сям’я з трох чалавек не паклапацілася загадзя і не паставіла газавы лічыльнік. Фіксаваная сума на аднаго чалавека ў снежні была 18 800, з траіх узялі 56 400. У студзені тарыф вырас да 22 600, адпаведна, 67800 з траіх. Газ падарэжаў на 11 400 рублёў.

7-8. Вываз смецця даражэў у снежні, студзень — пакуль без зменаў.

У жыроўку не ўключаецца электрычнасць. Таму яе разлічваем асобна, таксама па льготных нормах (150 кілават на месяц). Памнажаем па снежаньскім тарыфе (990 рублёў за кілават) і атрымліваем 148 500 рублёў. У новым годзе тарыф ужо 1188, адпаведна, месяц карыстання электрычнасцю абыдзецца ў 167 700 рублёў. Нязначнае падаражанне, але 19 200.

Вось цяпер з чыстым сумленнем можна падлічваць агульнае падаражанне камунальных паслуг. Нагадаем, сума за ацяпленне вырасла на 25 437, за ваду — на 80 451 рублёў, за падагрэў вады — на 16 797, за газ — 11 400 і за электрычнасць — на 19 200. Агулам, на камуналку ў першы месяц 2016-га года спатрэбіцца на 153 285 рублёў больш.

Указ №550 адказвае, што падаражанне камунальных паслуг можа адбывацца ў памеры “эквівалентным пяці доларам па сярэднегадавым значэнні абменнага курса рубля да долара ў адпаведнасці з параметрамі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на чарговы фінансавы год”. У бюджэце на 2016-ты год курс долара зафіксаваны на пазіцыі 18 600. То бок можам казаць, што камуналка вырасла на 8,2 долара.

“Там жа яшчэ дадаліся 20% ПДВ, — тлумачыць перавышэнне росту камуналкі больш чым на тры долары прэс-служба міністэрства эканомікі. — Раней жа быў нулявы ПДВ, а з гэтага года стандартны — 20%. Таму з улікам ПДВ вашы разлікі могуць адпавядаць рэчаіснасці, падаюцца адэкватнымі”.

Але вось недарэчнасць, новыя тарыфы ўказаныя менавіта без ПДВ.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео