BE RU EN
rss facebook twitter

У судзе па «справе графіцістаў» абвешчаны перапынак да пятніцы

26.01.2016
У судзе па «справе графіцістаў» абвешчаны перапынак да пятніцы
Сёння адбыўся другі дзень суда за надпіс «Беларусь мае быць беларускай».

Як піша "Наша Ніва", суд пачаўся з затрымкай. Пякарскаму ды Жаромскаму зладзілі дэталёвы дагляд. Таксама выданне інфармуе, што на пасяджэнне прыйшоў Мікалай Статкевіч.

У справе далучаны неафіцыйныя размовы Жаромскага з супрацоўнікам УБАСам, якія вяліся ў будынку СІЗа. Жаромскі звярнуўся да суда, па яго словам пад час размовы на яго ціснулі

Наступнае паседжанне адбудзецца ў пятніцу 29 студзеня а 14:30, паведамляе "Белсат".

Максіму Пякарскаму і Вадзіму Жаромскаму прад’явілі абвінавачванні паводле ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу – «Хуліганства, здзейсненае групай асобаў» за нанясенне беларускамоўных графіці і запэцкванне білборду. Ім пагражае абмежаванне свабоды да трох гадоў ці пазбаўленне волі да 6 гадоў. Вячаславу Касінераву інкрымінуюць арт. 341 «Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці», пакаранне за які прадугледжвае грамадскія працы, штраф ці арышт.

Учора паседжанне адзначылася скандалам. Актывісты Павел Сяргей і Максім Шыцік у зале суда разгарнулі расцяжку ў падтрымку маладзёнаў, на якой было напісан «Мастацтва – не злачынства».

Іх, а таксама журналіста Tut.by Паўла Дабравольскага затрымалі міліцыянты, пасля чаго збілі. У РУУС на ўсіх траіх склалі адміністратыўныя пратаколы і пакаралі штрафамі: Максім Шыцік атрымаў штраф у памеры 45 базавых велічыняў (9, 45 млн рублёў), Павел Сяргей – 50 базавых велічыняў (10,5 млн рублёў), Павел Дабравольскі – 45 базавых велічыняў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео