BE RU EN
rss facebook twitter

"Камітэт 25 студзеня" хоча далучыць Беларусь і Украіну да Расіі

26.01.2016
"Камітэт 25 студзеня" хоча далучыць Беларусь і Украіну да Расіі
nn.by
Учора ўвечары ў офісе руху «Наваросія» ў Маскве пад старшынства Ігара Стралкова, колішняга лідара «ДНР», адбыўся ўстноўчы сход «Камітэта 25 студзеня».

На паседжанні прысутнічалі пісьменнік-нацбол Эдуард Лімонаў, рэдактар сайта «Спутнік і пагром» Ягор Прасвірын, заснавальнік незарэгістраванай Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Канстанцін Крылоў, пісьменнік-футуролаг Максім Калашнікаў, блогер Эль Мюрыд (Анатоль Несміян).

Усё гэта крайне правыя, маргінальныя расійскія палітычныя сілы.

«Мы сышліся ў меркаванні аб тым, што становішча РФ скочваецца да сістэмнага краху, што празаходнія лібералы ўжо не хаваюць сваёй злараднасці і загадзя прымяраюцца да ўлады, і што сама ўлада РФ робіць усё для свайго падзення. Сітуацыя моцна нагадвае напярэдадзень Майдана ва Украіне. Пры гэтым у краіне няма разумнай трэцяй сілы, як тупіковым, збанкрутаваным ахоўнікам, гэтак і празаходнім беластужачнікам», — напісаў на сваёй старонцы ў жж Максім Калашнікаў.

Эдуард Лімонаў жа адзначыў мэту камітэтат наступным чынам: «Каб Расія не дасталася Хадаркоўскім лібералам. Стаўленне да існуючай улады — халаднавата умеранае».

Сярод сваіх мэтаў камітэт «25 студзеня» называе: на першых парах не даць Расіі разваліцца, а ў будучыні – пачаць «палітыку ўзнаўлення рускага народа ў адной дзяржаве». «Пры гэтым для нас рускія – гэта велікаросы, маларосы і беларусы». Такім чынам рух выступае за ліквідацыю беларускай незалежнасці.

«Дзеючая ўлада хворая і занятая самаразбурэннем. Навязвацца ёй у памочнікі мы не маем намеру. І вымазвацца ў ёй — таксама. Яна цяпер на вачах ператвараецца ў хадзячага мерцвяка, забіўшы сябе эканамічным ідыятызмам апошніх 15 гадоў», — цытуе Калашнікава "Наша Ніва".
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео