BE RU EN
rss facebook twitter

У Мінску праходзіць суд па справе аб патрыятычных графіці

25.01.2016
У Мінску праходзіць суд па справе аб патрыятычных графіці
Яраслаў Ульяненкаў, Вячаслаў Касінераў і Вадзім Жаромскі
Па справе «графіцістаў» праходзяць грамадскія актывісты Максім Пякарскі, Вадзім Жаромскі і Вячаслаў Касінераў.

У жніўні 2015 года яны напісалі на будынках горада і на плоце графіці «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя свядомасці, яна ўжо ідзе…», а таксама замалявалі сацыяльную рэкламу з выявай супрацоўніка міліцыі.

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 25 студзеня ў 11 гадзін пачаўся разгляд крымінальнай справы аб патрыятычных графіці. 

Некалькі дзён таму стала вядома, што адзін з фігурантаў справы Вадзім Жаромскі патрапіў у шпіталь у Смаргоні. 16 студзеня да яго наведаўся ў шпіталь прадстаўнік міліцыі, каб уручыць позву ў суд пад подпіс. У пяініцу яго тэрмінова выпісалі, каб ён змог патрапіць на суд.

Праваабарончы цэнтр «Вясна», які ўважліва адсочвае крымінальную справу ў дачыненні да юнакоў, у жніўні выступіў з заявай, у якой заклікаў спыніць крымінальны перасьлед актывістаў. Праваабаронцы адзначылі, што калі фігурантаў справы асудзяць паводле артыкула 339 Крымінальнага кодэксу, іх прызнаюць палітвязнямі.

Пад час следства дзеянні актывістаў былі перакваліфікаваныя, а адзін з юнакоў Яраслаў Ульяненкаў зараз выступае ў якасці сведкі, з яго былі знятыя ранейшыя абвінавачванні.

Нагадаем, 11 жніўня пяцёра хлопцаў (арыштаваныя былі трое, двух адпусцілі) былі жорстка затрыманыя па падазрэнні ва ўдзеле па трох крымінальных справах: нанясенню беларуска-моўных графіці «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя свядомасці, яна ўжо ідзе…», а таксама запэцкаванню фарбай сацыяльнага бігборда з выявамі супрацоўнікаў міліцыі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео