BE RU EN
rss facebook twitter

У ЕГУ змяніўся старшыня Кіраўнічай рады

25.01.2016
У ЕГУ змяніўся старшыня Кіраўнічай рады
Пасля 4 гадоў знаходжання ў складзе Кіраўнічай рады Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ. Вільня) праф. Даніэль Таршыс пакідае пасаду старшыні Кіраўнічай рады.

Урад Швецыі даручыў прафесару ўзначаліць працоўную групу на пытаннях міграцыі, піша Наша ніва.

Прызнаючы заслугі праф. Таршыса, рэктар ЕГУ праф. Дэвід Полік сказаў: «Даніэль Таршыс знаходзіўся ў ЕГУ ў адзін з найбольш напружаных перыядаў існавання ўніверсітэта, у якім адбываліся складаныя змены і трансфармацыі. Уся супольнасць ЕГУ шчыра дзякуе праф. Д. Таршысу за яго падтрымку ў той момант, калі яна найбольш была патрэбнай».

Шматгадовы чалец Кіраўнічай рады Эн Лонсдэйл была пацверджана Рада на пасаду часова в.а. старшыні Рады да моманту прызначэння сталага Старшыні, якое плануецца падчас наступнага паседжання Кіраўнічай рады ў чэрвені.

Эн Лонсдэйл, камандор Ордэна Брытанскай імперыі, з’яўляецца выдатным брытанскім сінолагам, экспертам у галіне вышэйшай адукацыі і шматгадовым чальцом Кіраўнічай рады ЕГУ.

Эн Лонсдэйл займала пасаду прэзідэнта Нью-Хола ў Кембрыджскім ўніверсітэце ў 1996—2008 гг., пра-віцэ-канцлера Кембрыджскага ўніверсітэта ў 1998—2003 гг. і намесніка віцэ-канцлера да 2008 г. Раней сп. Лонсдэйл займала пасаду Генеральнага сакратара Цэнтральна-Еўрапейскага ўніверсітэта і была адной са стваральнікаў Назарбаеў-універсітэта ў Астане, дзе знаходзілася на пасадзе проваста-заснавальніка ў 2010—2012 гг. і вярнулася на гэтую пасаду ў 2015 г.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео