BE RU EN
rss facebook twitter

ТБМ збірае подпісы за перайменаванне вуліцы Мінска ў гонар Касцюшкі

20.01.2016
ТБМ збірае подпісы за перайменаванне вуліцы Мінска ў гонар Касцюшкі
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны распачало грамадскую кампанію “Разам назавем вуліцу ў гонар Тадэвуша Касцюшкі!”.

Яе мэта ‑ пераназваць адну з вуліц Мінска ў гонар вялікага беларуса, а таксама ўсталёўка яму помнікаў ў Мінску, Брэсце і Косава. Кампанія прымеркаваная да 270-гадовага юбілею знакамітага земляка.

“Гэта акцыя дазваляе ўсяму свету даведацца, з якой краіны паходзіць Тадэвуш Касцюшка, і што грамадзяне гэтай краіны ‑ Беларусі ‑ не забываюць сваіх сапраўдных герояў", ‑ лічыць старшыня ТБМ Алег Трусаў, паведамляе сайт ТБМ.

Пры падтрымцы рэсурсу Zvarot.by падрыхтаваныя тэксты электронных зваротаў у Міністэрства культуры і Мінгарвыканкам.

У Мінгарвыканкам будзе накіраваны калектыўны зварот з прапановай назваць адну з вуліц г. Мінска ў гонар Тадэвуша Касцюшкі. Вуліцы з яго імем ёсць у Польшчы, Украіне, ЗША, Расіі, а таксама ў шэрагу гарадоў Беларусі: Брэсце, Гродна, Баранавічах, Пінску, Нясвіжы і інш. У Мінску да сённяшняга дня такой вуліцы няма.

Міністэрства культуры атрымае калектыўны зварот з прапановай абвясціць конкурс на выраб помнікаў Касцюшку ў Мінску, Брэсце і на яго малой радзіме ў Косава. Сотні помнікаў “Салдату свабоды” размешчаныя па ўсім свеце, але, на жаль, у Беларусі прыгожых велічных скульптурных кампазіцый Касцюшку не з’явілася.

Каб падтрымаць кампанію, можна зайсці на сайт Zvarot.by і падпісаць зварот на беларускай мове zvarot.by/be/nashkascyushka. Дадзеныя будуць далучаныя да абодвух зваротаў і накіраваныя ў адпаведныя дзяржорганы. Калектыўныя звароты складзеныя ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона “Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб”.

Звароты будуць накіраваныя ў Міністэрства культуры і ў Мінгарвыканкам 4 лютага 2016 года ў дзень нараджэння Тадэвуша Касцюшкі!

Тадэвуш Касцюшка ‑ палітычны і вайсковы лідар Рэчы Паспалітай беларускага паходжання. Кіраўнік вызваленчага паўстання 1974 года, нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео