BE RU EN
rss facebook twitter

У Гомелі аштрафаваны яшчэ адзін журналіст

19.01.2016
У Гомелі аштрафаваны яшчэ адзін журналіст
Гомельскі журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі атрымаў па пошце пастанову суда Калінкавіцкага раёну аб тым, што ён прызнаны правапарушальнікам і пакараны штрафам у памеры 35 базавых велічынь.

7,35 мільёна рублёў Кастусь Жукоўскі вымушаны сплаціць нібыта «за незаконны выраб прадукцыі СМІ”. У пастанове суда, падпісанай суддзёй Савасцянавай, адзначана: «Жукоўскі 20.11.2015 у двары дома №8 вуліцы 60 гадоў БССР горада Калінкавічы, не маючы акрэдытацыі ў Рэспубліцы Беларусь у якасці журналіста замежнага СМІ, у парушэнне ч.4 арт. 35 закона «Аб СМІ» праводзіў інтэрв'юіраванне грамадзян, у выніку чаго незаконна вырабіў прадукцыю СМІ». Гаворка ідзе пра сюжэт на тэлеканале «Белсат», прысвечаны падрабязнасцям рэзананснай бойкі футбольных заўзятараў , адзін з якіх быў у футболцы з выявай «Пагоні».

Такім чынам, да агульнага памеру штрафаў за 2015 год – 31,5 мільёна рублёў у Кастуся Жукоўскага дадаліся яшчэ 7,35 мільёна, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Тым часам гэта не апошні судовы разгляд міліцэйскіх пратаколаў, складзеных у дачыненні гомельскіх журналістаў-фрылансераў за іх прафесійную працу. Мяркуецца, што днямі ў судзе Кармянскага раёна адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы па артыкуле 22.9 у дачыненні Кастуся Жукоўскага і Аркадзя Малыша. Жыхары Кармы мелі праблемы з пітной вадой, і калі гэтае пытанне было агучана ў СМІ – вінаватыя сталі фрылансеры.

Нагадаем, у студзені ўжо была пакарана штрафам за прафесійную дзейнасць гомельская журналістка Ларыса Шчыракова. Яна атрымала штраф у памеры 22 базавыя велічыні (4 млн 620 тыс. рублёў). Журналістку прызналі вінаватай у парушэнні арт. 22.9 КаАП – незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ, а фактычна – праца на замежны СМІ без акрэдытацыі. Ларыса Шчыракова даводзіла на паседжанні, што праца на замежны СМІ без акрэдытацыі не падлягае адміністрацыйнаму пакаранню, а «вырабам прадукцыі СМІ» можа займацца толькі рэдакцыя СМІ. Але яе аргументы не былі пачутыя на судзе.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео