BE RU EN
rss facebook twitter

У цэнтры Мінска прайшла акцыя салідарнасці з прадпрымальнікамі

18.01.2016
У цэнтры Мінска прайшла акцыя салідарнасці з прадпрымальнікамі
Фота з сайта "Еўрарадыё"
18 студзеня ў цэнтры Мінска прайшла несанкцыяваная акцыя салідарнасці з індывідуальнымі прадпрымальнікамі "Я — ІП".

Да Чырвонага касцёла прыйшлі каля 30 чалавек — індывідуальныя прадпрымальнікі і апазіцыянеры на чале з лідарам Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам

Пасля кароткага мітынгу група ўдзельнікаў акцыі пайшла ў Дом ураду, каб перадаць 11 прапановаў для развязання сітуацыі з ІП. У Доме ўраду прынялі зварот і паабяцалі, што праз 15 дзён на яго адкажуць.

Зварот у Лябедзькі, па яго словах, прынялі вельмі ветліва. “Але каб нас тут у наступны раз было значна больш людзей, яны яшчэ больш ветлівымі былі б. Гэта ўсё залежыць ад вас. Галоўнае — ведаць, якая наша мэта, якая наша задача. Наша задача — як мінімум, змяніць эканамічную стратэгію, дабіцца свабодных, сумленных выбараў. Каб тут, у будынку Дома урада сярод дэпутатаў сядзелі ў тым ліку і людзі з малога і сярэдняга бізнесу”, — сказаў ён.

Нагадаем, з 1 студзеня індывідуальныя прадпрымальнікі ў Беларусі павінны прадаваць тавары з сертыфікатамі. Пры іх адсутнасці прадпрымальнікаў чакаюць штрафы. Праз гэта значная частка ІП спыніла працу, паведамляе “Еўрарадыё”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео