BE RU EN
rss facebook twitter

Жыхары Мінска абураны СМС з заклікам Мінгарвыканкама прыбіраць снег

14.01.2016
Жыхары Мінска абураны СМС з заклікам Мінгарвыканкама прыбіраць снег
Мінгарвыканкам праз СМС звярнуўся да мінчан, каб яны дапамаглі прыбраць снег.

"Пераканаўча просім прыбраць снег каля машынамесцаў і ў дварах", — СМС з такім тэкстам масава прыходзіць мінчукам на іх мабільныя тэлефоны. З просьбай зрабіць адпаведную рассылку ўлады звярнуліся да мабільных аператараў.

"Мы звярнуліся па дапамогу да мабільных аператараў. Хочацца, каб людзі дапамаглі камунальным службам. Хаця б прыбралі свае машынамесцы і двары. Але ж гэта справа дабраахвотная. Бо ўжо званяць раз'юшаныя грамадзяне", - паведаміла “Еўрарадыё” супрацоўніца Мінгарвыканкама.

Абураныя грамадзяне таксама пачалі тэлефанаваць на нумар 101, з якога нібыта былі дасланыя СМС. Мінскае упраўленне МНС просіць не тэлефанаваць на гэты нумар, бо гэта займае лінію і перашкаджае прымаць рэальныя выклікі ратавальнікаў.

12 студзеня на Беларусь абрынуўся цыклон "Даніэла", які прынёс моцныя снегапады. Метэаролагі заяўляюць, што "Даніэла" пабіла ўсе апошнія рэкорды і стала самым вялікім снегападам, які быў у Беларусі.

У сацыяльных сетках таксама пачалі абурацца і жартаваць з такіх СМС. Маўляў, спачатку на выбары запрашалі, цяпер снег просяць прыбіраць.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео