BE RU EN
rss facebook twitter

У Беларусь прыйшоў цыклон "Даніэла"

12.01.2016
У Беларусь прыйшоў цыклон "Даніэла"
nn.by
Снегапад не перастае з учорашняга вечара. Найбольш складаная абстаноўка з-за цыклону чакаецца сёння да 12.00.

На Беларусь з паўднёвага захаду прыйшоў цыклон «Даніэла», які змяшчаецца праз нашу краіну на паўночны ўсход, у кірунку Расіі, паведамляе "Наша Ніва". З-за цыклону, які, зарадзіўшыся над паўднёвым захадам Еўропы абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Аўтаўладальнікам рэкамендуецца адмовіцца ад паездак (асабліва далёкіх), а аўтамабілі паркаваць такім чынам, каб яны не перашкаджалі працы снегаўборачнай тэхнікі і, па магчымасці, далей ад дрэваў.

У сувязі з экстрэмальным надвор'ем метро падоўжыла работу ў раскладзе «гадзіны пік» да 10.30.
З-за неспрыяльнай абстаноўкі МНС рэкамендуе грамадзянам, асабліва асобам сталага веку, без асаблівай неабходнасці не выходзіць на вуліцу.
Рух на МКАД запаволены да 30—40 км/г, многія ўчасткі МКАД пакуль слаба расчышчаны. На галоўных скрыжаваннях дзяжурыць ДАІ. Асноўныя магістралі Мінска расчышчаюцца, у той жа малыя вуліцы і двары набліжаюцца да непраезнага стану. Большасць магутнасцяў камунальнікаў задзейнічаная на вялікіх магістралях.
Па дадзеных «Белэнэрга» у перыяд з 06-00 2016/01/11 да 06-00 2016/01/12 былі абясточаныя 80 населеных пунктаў. Адключэнні аператыўна ўстраняюцца аварыйнымі брыгадамі. Па стане на 06-00 2016/01/12 без электразабеспячэння заставаліся 48 населеных пунктаў у Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай і Мінскай абласцях.

Як раней паведамляла "ЕўраБеларусь", у бліжэйшыя дні чакаюцца снегапады з моцным ветрам.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео