BE RU EN
rss facebook twitter

Мінадукацыі: Праблемаў з атрыманнем адукацыі па-беларуску ў нас няма

12.01.2016
Мінадукацыі: Праблемаў з атрыманнем адукацыі па-беларуску ў нас няма
Вучні сталічнай гімназіі №23 з беларускай мовай навучання. Фота: nn.by
Чыноўнікі лічаць, што ў краіне створаны ўсе ўмовы для беларускамоўнага навучання.

Кожны мае права атрымліваць адукацыю на мове, якая яму больш блізкая – па-руску ці па-беларуску. Для гэтага ў краіне ёсць усе неабходнае. Так адрэагавала начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Наталля Пшанічная на пытанне журналіста "Еўрарадыё" пра складанасці з навучаннем па-беларуску.

“Зразумела, што ў нас дзве дзяржаўныя мовы, і кожны выбірае сваю. І мае права вучыцца… І адкрываюцца ў нас, на самой справе, і беларускія класы, і ёсць у нас у дзіцячых садках беларускамоўныя групы — абы было жаданне ў нашых бацькоў гэта рабіць. Таму што кадры ў нас падрыхтаваныя, кадры могуць гэта рабіць на высокім узроўні”, — кажа чыноўніца.

Але калі бацькі хочуць, каб іх дзіця з першага класа навучалася па-беларуску, то выбару мовы навучання ў бліжэйшай школе ім не прапануюць.

Наталля Пшанічная: “На месцы вы будзеце пісаць заяву: Я прашу прыняць мяне ў першы клас такой школы на такой мове. І будуць разглядаць. Безумоўна, калі будзе адна заява, то адкрываць клас пад аднаго чалавека не будуць. Але вам прапануюць: можа, у суседняй школе ўжо фарміруецца такі клас. У нас ёсць беларускамоўныя гімназіі ў Мінску — іх дастаткова, каб атрымліваць там адукацыю”.

Але ёсць сітуацыі, калі атрымаць неабходную адукацыю на роднай мове ў суседняй школе ці гімназіі складана. Менавіта з такой праблемай 6 студзеня на прыём да міністра адукацыі хадзіў мастак Генік Лойка. У сталічнай мастацкай гімназіі-каледжы Лойку сказалі, што ў іх “руская — родная мова навучання”. Мастак хадзіў да міністра дамагацца, каб яго дачку вучылі па-беларуску адну, калі больш жадаючых не будзе.

“Спадару Лойку было прапанавана: калі ёсць канкрэтныя прапановы па змене заканадаўства — гэтыя канкрэтныя прапановы ўнесці”, — кажа намеснік міністра адукацыі Віктар Якжык.

На сёння ў Мінску 5 гімназій і 2 школы з навучаннем на беларускай мове і 1 рускамоўная школа (№68), у склад якой уваходзіць беларускамоўная школка. Ёсць па адной беларускамоўнай школе ў Гродне і Магілёве, у Барысаве — адна беларускамоўная гімназія. Што да беларускамоўных дзіцячых садкоў, то ў сталіцы іх 11. У рэгіёнах ніводнага такога садка няма.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео