BE RU EN
rss facebook twitter

Колькасць параненых у аварыі беларускага аўтобуса ў Чэхіі — 16 чалавек

07.01.2016
Колькасць параненых у аварыі беларускага аўтобуса ў Чэхіі — 16 чалавек
Чэшская паліцыя вядзе расследаванне.

Колькасць параненых у аварыі беларускага аўтобуса, якая мела месца каля Нахаду ў паўночнай Чэхіі 6 студзеня, узрасла да 16 чалавек.

Гэты лік «Радыё Свабода» ўдакладнілі ў дарожнай паліцыі гораду Нахад. На ўчорашні дзень колькасць пацярпелых у аварыі чалавек агучвалася як 13 чалавек.

Пяць пацярпелых чэшскія лекары вызначаюць як цяжка параненых, 11 адносяць да катэгорыі лёгка параненых. Яны знаходзяцца ў шпіталях у чатырох гарадах рэгіёну Градэц Кралавэ: у самым Градцы Кралавэ, а таксама ў Нахадзе, Трутнаве і Двары Кралавэ над Лабэм.

У шпіталі ў Градцы Кралавэ знаходзяцца 15-гадовы хлопец і дзяўчына, якія лічацца найцяжэй пацярпелымі. У дачыненні да хлопца на месцы аварыі лекары праводзілі рэанімацыйныя захады. У яго былі зламаныя некалькі рэбраў і пашкоджаныя лёгкія. Цяпер ён знаходзіцца ў стане штучнага сну і падключаны да апарату штучнага дыхання. Паводле атрыманай намі інфармацыі, пакуль што лекарам не ўдалося ўстанавіць ідэнтычнасці гэтага хлопца.

Лекары ў Градцы Кралавэ адзначылі, што, нягледзячы на тое, што Беларусь не знаходзіцца ў Еўразвязе, беларускім пацярпелым аказваецца ў чэшскіх шпіталях поўная дапамога, якая належыцца грамадзянам Чэхіі.

У дарожнай паліцыі ў Нахадзе таксама паведамілі, што распачата крымінальная справа ў адносінах да кіроўцаў беларускага аўтобуса паводле артыкулу, які гаворыць аб «пашкоджанні здароўя праз нядбаласць». У паліцыі патлумачылі, што алкагольны тэст у адносінах да кіроўцаў даў негатыўны вынік, а таму ў гэтай аварыі выключана наўмысная віна кіроўцаў.

Матэрыялы чэшскага расследавання аварыі, паводле адпаведных двухбаковых дамоўленасцяў, будуць перададзеныя ў Беларусь. Кіроўцы пакуль што застаюцца ў Чэхіі.

Астатнія пасажыры аварыйнага аўтобуса, якія ня пацярпелі ў аварыі і мелі кароткі прытулак у вёсцы Горжэчкі, з'ехалі адтуль на іншым беларускім аўтобусе, які па іх прыехаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео