BE RU EN
rss facebook twitter

Леаніда Кулакова за пікет у дзень правоў чалавека аштрафавалі на 30 базавых велічынь

05.01.2016
Леаніда Кулакова за пікет у дзень правоў чалавека аштрафавалі на 30 базавых велічынь
фота сайта spring96.org
Грамадскі актывіст абвінавачваўся па арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў).

10 снежня ў Міжнародны дзень правоў чалавека Кулакоў правёў у Мінску адзіночны пікет.

На судзе Кулакоў заявіў адвод суддзе Першамайскага раёна Мінска Юрыю Гарбатоўскаму, бо раней ён ужо асуджаў актывіста, але хадайніцтва было адхілена. Судовае паседжанне працягнулася допытам абвінавачанага, дзе актывіст звярнуў увагу суда на тое, што з абвінавачваннем не згодны, хоць і не адмаўляўся ад удзелу ў пікеце.

“10 снежня быў Міжнародны дзень правоў чалавека, сваёй акцыяй я вырашыў проста павіншаваць нашых беларускіх праваабаронцаў і выказаць сваю салідарнасць ім у барацьбе за адмену смяротнага пакарання. У сваіх дзеяннях я не знаходжу складу злачынства, а судзяць мяне за іншадумства і маю актыўную пазіцыю”, - сказаў Кулакоў.

Судзя запытваўся, ці быў дазвол у Кулакова на правядзенне масавага мерапрыемства. Але на атрыманне дазволу актывіст адпаведнай заявы не падаваў, бо лічыць, што свабода мірных сходаў замацавана ў Канстытуцыі.

Суд не прыняў да ўвагі такія довады і пастанавіў, што актывіст прызнаецца вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 КаАП і прыцягваецца да адказнасці ў выглядзе штрафу ў 30 базавых велічынь, паведамляе spring96.org.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео