BE RU EN
rss facebook twitter

Мінтранс даў парады пасажырам Беларусi адносна паездак у таксі

02.01.2016
Мінтранс даў парады пасажырам Беларусi адносна паездак у таксі
Звароты грамадзян адносна неабгрунтавана завышаных тарыфаў вадзіцелямі таксі апошнім часам пачасціліся, паведаміла прэс-сакратар Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Кацярына Грыб.

"У сувязі з павелічэннем зваротаў грамадзян па пытаннях неабгрунтавана завышаных тарыфаў вадзіцелямі таксі, паведамляем: у выпадку, калі пасажыр не звяртаецца ў дыспетчарскую службу для заказу таксі, тарыфы гэтай дыспетчарскай службы на перавозку не распаўсюджваюцца", - адзначыла прэс-сакратар, паведамляе БЕЛТА.

Пры пасадцы са стаянкі, напрыклад, перавозчыкі могуць устанавіць у шмат разоў больш высокі тарыф з уключэннем таксометра і выдачай чэка аб аказанай паслузе. У адпаведнасці з правіламі аўтамабільных перавозак пасажыраў, зацверджанымі пастановай урада нумар 972 ад 30 чэрвеня 2008 года, пасажыр аўтамабіля-таксі мае права пры афармленні заказу на паездку атрымаць інфармацыю аб арыенціровачным кошце і ўмовах прадастаўляемых паслуг. "Просім даведацца да пасадкі аб кошце кіламетра дарогі і прыблізным кошце ад пачатковай да канчатковай кропкі маршруту", - параіла прэс-сакратар.

Акрамя таго, у адпаведнасці са згаданымі правіламі, вадзіцель таксі абавязаны пасля перавозкі, выкананай за наяўны і безнаяўны разлік, выдаць пасажыру касавы чэк. Кацярына Грыб таксама звярнула ўвагу, што тарыфы на паслугі па перавозцы пасажыраў у таксі не ўваходзяць у зацверджаны ўказам нумар 72 ад 25 лютага 2011 года пералік тавараў (работ, паслуг), цэны на якія рэгулююцца ўрадам, дзяржорганамі і арганізацыямі. Ён зацвярджаецца самастойна перавозчыкам.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео