BE RU EN
rss facebook twitter

Міністр спорту расказаў, калі дабудуюць стадыён "Дынама"

25.12.2015
Міністр спорту расказаў, калі дабудуюць стадыён "Дынама"
Па словах чыноўніка, работы будуць завершаны да канца 2017 года.

“Нацыянальны стадыён у Мінску будзе здадзены ў эксплуатацыю ў канцы 2017 года. Дакладна. Вы можаце ў мяне спытаць гэта яшчэ пяць разоў, і я пяць разоў адкажу, што гэта дакладна. Я адказны за будаўніцтва гэтага стадыёна. У тым ліку па ўказу прэзідэнта. Гэтаму пытанню было прысвечана ў тым ліку і пасяджэнне ў кіраўніка Камітэта дзяржкантролю. На самым высокім узроўні”, - сказаў Аляксандр Шамко.

Кіраўнік Мінспорту таксама расказаў, што будаўніцтва на цяперашні момант ідзе згодна з графікам, а па шэрагу пазіцый яго нават апярэджвае.

“У мяне вокны выходзяць на будоўлю, будаўніцтва вядзецца. Іншая справа, што рэканструкцыя — гэта заўсёды нашмат складаней, чым будаўніцтва новага стадыёна. У тэхналагічным плане нейкія працэсы там ідуць у дзве змены, нейкія — у адну… Хоць знешне, магчыма, і не бачна, але будаўніцтва ідзе. Заклапочанасці па гэтым пытанні ў мяне няма. Федэрацыя лёгкай атлетыкі, Мінспорту гэтаму пытанню надаюць вялікую ўвагу”, — паведаміў міністр.

Шамко таксама дадаў, што ёсць пэўныя складанасці з будаўніцтвам, аднак усе яны выкліканыя толькі тым, што адбываецца рэканструкцыя, а не будаўніцтва цалкам новага стадыёна. “Праз два гады ў снежні сустрэнемся каля стадыёна”, — паабяцаў міністр спорту "Еўрарадыё".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео