BE RU EN
rss facebook twitter

У 2016 годзе фонд «Краіна замкаў» пабудуе пад Гальшанамі ВКЛ

24.12.2015
У 2016 годзе фонд «Краіна замкаў» пабудуе пад Гальшанамі ВКЛ
На тэрыторыі 2,5 га пабудуюць макеты дзесяці беларускіх замкаў.

Праект рэалізуюць пры фінансавай падтрымцы ПРААН. Маштаб абʼектаў 1:25 (вежа Мірскага замка будзе памерам у 1 м 40 см).

Паводле праекту, у парку пабудуць дарожкі ды альтанкі. Аўтары праекту плануюць арганізаваць на хутары Радзевічы (знаходзіцца непадалёк ад будучага парку) адмысловае месца начлегу і харчавання для турыстаў, паведамляе Белсат.

«Падобныя паркі, здаецца, ёсць у кожнай краіне, толькі ў Беларусі пакуль такога не было, – распавядае кіраўнік фонду «Краіна замкаў» Алесь Варыкіш. – Мы ліквідуем гэты недахоп. Я перакананы ў поспеху. Няма сумневаў, што людзі да нас паедуць. Гэта ж будзе першы падобны абʼект у краіне.

Памятаю, некалькі гадоў таму нешта падобнае спрабавалі зрабіць на Чыжоўскім вадасховішчы ў Менску – абвясцілі, што пабудуюць тэматычны парк «Беларусь у мініяцюры». Але потым палічылі, што акупіць такі парк можна будзе толькі за некалькі дзясяткаў гадоў. У выніку плюнулі і прызналі будаўніцтва нерэнтабельным. У прыватнікаў і дзяржструктураў абсалютна розныя падыходы да падобных праектаў. Я б будаваў гэты парк, нават калі б ПРААН не выдзеліла грант. Але я вельмі рады, што ў нас ёсць такі партнёр і што ён нам паставіў жорсткія тэрміны. 10 абʼектаў зʼявяцца яшчэ да жніўня 2016 года. У нас ужо ёсць архітэктар, які праектуе, і будаўнікі, якія пабудуюць замкі».

Паводле плану, пад Гальшанамі зʼявіцца мініатурны Мірскі, Навагрудскі, Лідскі,Крэўскі, Віленскі, Тракайскі, Медніцкі замкі.

«Парк мініяцюраў»- гэта не РБ, а Вялікае княства Літоўскае», – кажа Алесь Варыкіш.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео