BE RU EN
rss facebook twitter

У Гомелі жанчыны патрабуюць дазволу на мірныя маніфестацыі

22.12.2015
У Гомелі жанчыны патрабуюць дазволу на мірныя маніфестацыі
Судздзя Цэнтральнага раённага суда Гомеля Віталь Маразюк 21 снежня адхіліў прэтэнзіі мясцовых актывістак Наталлі Шчукінай і Алы Раманчык да Гомельскага гарвыканкама. Жанчыны аспрэчвалі забарону.

«Мы меліся 15 лістапада прайсці калонай ад гандлёвага цэнтра „Рэчыцкі“ да гіпермаркета „Гіпа“ з лозунгамі пра эканамічны крызіс у краіне і неабходнасць правядзення эканамічных рэформаў. Аднак гарвыканкам забараніў шэсце, спаслаўшыся, як заўсёды, на невыкананне патрабаванняў закону аб правядзенні масавых мерапрыемстваў і адпаведных выканкамаўскіх рашэнняў. Адначасова мы ставілі перад судом пытанне наконт неправамернага вызначэння гарвыканкамам толькі двух месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў, а таксама на ўскладанне на арганізатараў мірных сходаў абавязкаў заключаць дамовы на платнай аснове з медустановай і спецаўтапрадпрыемствам па санітарнай ачыстцы горада».

Да скаргі ў суд заяўніцы прыклалі рашэнні Камітэта ААН па правах чалавека па справах гомельскіх палітыкаў Васіля Палякова і Уладзіміра Сякеркі, у якіх забароны на правядзення мірных сходаў у Гомелі былі прызнаныя на міжнародным узроўні як парушэнні правоў на такія сходы.

Аднак судздзя Віталь Маразюк не ўзяў пад увагу высновы ўплывовай міжнароднай структуры, тым самым пацвердзіўшы, што Беларусь не мае намеру карэктаваць сваю судовую практыку ў адпаведнасці з падпісанымі міжнароднымі пагадненнямі. Гарвыканкам, маўляў, меў права не даваць дазвол на вулічнае шэсце, і ён не дазволіў.

Наталля Шчукіна і Ала Раманчык будуць аспрэчваць пастанову судздзі Маразюка ў вышэйшых судовых інстанцыях і пракуратуры, а калі спатрэбіцца, то звернуцца і ў Камітэт ААН па правах чалавека, паведамляе "Радыё Свабода".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео