BE RU EN
rss facebook twitter

У Мінск даставілі Віфлеемскі агонь

20.12.2015
У Мінск даставілі Віфлеемскі агонь
Галіна Абакунчык, svaboda.org
Беларускія каталіцкія скаўты ўчора даставілі ў Мінск Віфлеемскі агонь альбо Віфлеемскае святло міру.

Урачыстае ўнясенне ў архікатэдру адбылося перад вечаровай імшой у 18.30. Пры ўваходзе рэліквію агню сустракаў мітрапаліт арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, светары і шматлікія вернікі. Пераймаючы з рук скаўтаў агонь міру, Тадэвуш Кандрусевіч падзякаваў за тое, што ахвяруючы часам і сіламі штогод дастаўляюць у Беларусь агонь з Віфлеему, каб напярэдадні свята Божага нараджэння наблізіць людзей да Хрыста. Віфлеемскі агонь быў урачыста ўнесены ў кафедральны касцёл у поўнай цемры на знак святла, якое сваім нараджэннем унёс у цемру свету сам Хрыстос, піша "Радыё Свабода".

Паводле шматгадовай традыцыі беларускія каталіцкія скаўты прынялі Віфлеемскі агонь з рук сваіх польскіх паплечнікаў на беларуска-польскім памежным пераходзе Кузніца. Затым святы агонь быў дастаўлены ў Горадню, Мінск, а затым будзе перададзены ў касцёлы ўсёй Беларусі. Гэткім чынам Віфлеемскі агонь кожны вернік зможа занесці ў свой дом, каб мець на сваім святочным стале ў свята Божага нараджэння.

Віфлеемскі агонь распачынае шлях у Гроце Нараджэння Пана ў Віфлееме, дзе гарыць вечны агонь. Ад яго штогод запальваецца адна маленькая свечка, полымя якой скаўты нясуць па ўсiм свеце. Штогод вандроўка Віфлеемскага агню праходзіць пад пэўным дэвізам.

Дэвіз сёлетняга году — «Заўваж чалавека».
ПілігрымаваннеВіфлеемскага святла міру ўпершыню было арганізаванае ў 1986 годзе ў горадзе Лінц у Аўстрыі як частка дабрачынных імпрэзаў на Божае Нараджэнне. Тады акцыя мела назву «Святло ў цемры». Пазней апеку над гэтай акцыяй узялі аўстрыйскія скаўты.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео