BE RU EN
rss facebook twitter

Андрэя Бандарэнку пераводзяць са шклоўскай калоніі ў магілёўскую турму

18.12.2015
Андрэя Бандарэнку пераводзяць са шклоўскай калоніі ў магілёўскую турму
letnews.ru
Такое рашэнне прынята 17 снежня на выязным судовым пасяджэнні ў шклоўскай папраўчай калоніі №17.

Прычынай пераводу называліся "шматлікія парушэнні" рэжыму. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміла дырэктар прыватнай інфармацыйна-кансультацыйнай установы "Рэгіён 119" Алена Красоўская-Каспяровіч.

Яна дадала, што для Бандарэнкі стане больш жорсткім рэжым, бо ў калоніі ёсць пэўная свабода перамяшчэння. У турме ён будзе сядзець у камеры і мець толькі дзве гадзіны штодзённай прагулкі.

Як паведамлялася раней, у 2014 годзе Бандарэнку прызналі вінаватым у хуліганстве, злосным хуліганстве і асабліва злосным хуліганстве. Ён быў асуджаны на чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пазней па амністыі тэрмін быў скарочаны да трох гадоў.

У Бандарэнкі ўзніклі канфлікты з вязнямі ў папраўчай калоніі №2 Бабруйска, куды ён спярша трапіў. Таму зняволенага праваабаронцу перавялі ў Шклоў. Аднак і там яму прысвоілі так званы "нізкі статус". Бандарэнка неаднаразова прасіў адміністрацыю калоніі змясціць яго ў бяспечнае месца. Як правіла, гэта быў штрафны ізалятар.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео