BE RU EN
rss facebook twitter

Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў несправядлівым прысуд Паўлу Селюну, якога расстралялі

17.12.2015
Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў несправядлівым прысуд Паўлу Селюну, якога расстралялі
Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў, што права на жыцьцё Паўла Селюна было парушанае - смяротны прысуд адносна яго выканалі, не дачакаўшыся разгляду ягонай справы ў камітэце ААН па правах чалавека.

Зварот Паўла Селюна ў ААН зарэгістравалі ў 2013 годзе, калі яму ўжо быў вынесены смяротны прысуд. У тым ліку Павал Сялюн скардзіўся на катаванні падчас следства і парушэнні ягоных правоў на абарону.

Маці асуджанага на смерць былога студэнта Тамара Сялюн кажа, што яе сына збівалі, каб атрымаць патрэбныя паказанні, піша "Радыё Свабода".

"З таго, што я ведаю з дакументаў, якія пайшлі ў ААН, з яго выбівалі паказанні, якія патрэбныя следству. У тым ліку пагражалі забіць сваякоў, мяне ў прыватнасці, ды іншых людзей з нашай сям’і. Ён нават казаў, што яму ня страшна за сябе, але страшна за тых сваякоў, хто застаўся. Яшчэ яму калолі нейкія ўколы», - распавяла Тамара Сялюн.

Жанчына згадала прозвішча следчага Дзмітрыя Бірука, які, як мяркуе Тамара Сялюн, за рассьледаваньне справы яе сына мог атрымаць узнагароды.

Павал Сялюн быў асуджаны на смерць за забойства двух чалавек з асаблівай жорсткасцю, а таксама за здзек з трупаў. Прашэнне аб памілаванні, якое Павал Сялюн накіраваў Аляксандру Лукашэнку, было адхіленае.

Умовы, у якіх утрымлівалі падчас следства Паўла Селюна, а таксама абыходжанне з ім палічылі ў Камітэце па правах чалавека ААН зневажаючым ягоную чалавечую годнасць. У прыватнасці, Сялюна яшчэ да суду прымушалі перасоўвацца з апушчанай да падлогі галавой і заламанымі да гары рукамі. Такое абыходжанне варта параўнання з катаваннем, лічаць у Камітэце па правах чалавека ААН.

Паводле каардынатара грамадскай кампаніі супраць смяротнага пакарання, праваабаронцы з «Вясны» Андрэя Палуды, выпадак са справай Паўла Селюна ўжо шосты, калі Камітэт ААН па правах чалавека прызнае несправядлівым прысуд у дачыненні да грамадзяніна Беларусі, якога ўжо няма ў жывых.

Паводле праваабаронцаў, за мінулы год у Беларусі былі выкананыя с мяротныя пакаран ні адносна Селюна, Грунова, Лыкава, Язэпчука.  Паводле праваабаронцы Андрэя Палуды, цяпер трое вязняў чакаюць магчымага выканання вышэйшай меры пакарання, двое з іх - грамадзяне Беларусі. Гэта Сяргей Іваноў, якому сёлета Вярхоўны суд пацвердзіў вышэйшую меру пакарання, а таксама Іван Кулеш, адносна якога смяротны прысуд яшчэ не быў разгледжаны судом вышэйшай інстанцыі. Трэцім вязнем камер смяротнікаў у «Валадарцы» ёсьць грамадзянін Расіі Пётар Іванік, які завочна асуджаны на смерць ў Арабскіх Аб’яднаных Эміратах за арганізацыю забойства. Калі Беларусь выдасьць гэтага чалавека ААЭ, там яго чакае хуткая смерць, мяркуе праваабаронца «Вясны» Андрэя Палуда.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео