BE RU EN
rss facebook twitter

МУС Беларусі накіравала ў СК матэрыялы наконт удзельнікаў баёў на Данбасе з абодвух бакоў

15.12.2015
МУС Беларусі накіравала ў СК матэрыялы наконт удзельнікаў баёў на Данбасе з абодвух бакоў
В Украине
Станіслаў Красільнікаў/ТАСС
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі накіравала ў Следчы камітэт матэрыялы ў дачыненні да 12 меркаваных удзельнікаў баявых дзеянняў на Данбасе.

Пра гэта паведаміў журналістам кіраўнік МУС Беларусі Ігар Шуневіч, піша "Наша Ніва".

«Ёсць матэрыялы праверак, яны накіраваны ў Следчы камітэт. Агульны спіс меркаваных удзельнікаў баявых дзеянняў (грамадзян Беларусі) — больш за 100, матэрыялы ў Следчы камітэт накіраваныя ў дачыненні да 12», — сказаў Шуневіч.

Міністр падкрэсліў, што грамадзяне, у дачыненні да якіх матэрыялы накіраваныя ў Следчы камітэт, падазраюцца ва ўдзеле баявых дзеянняў на абодвух баках канфлікту на Данбасе. «З абодвух бакоў. У нас абсалютна непрадузятае стаўленне», — адзначыў Шуневіч.

Ён растлумачыў, што Следчы камітэт у сваю чаргу прыме рашэнне аб завядзенні крымінальных спраў. «Следчы камітэт або знойдзе падставы для завядзення крымінальных спраў, па матэрыялах нашых праверак падставы ўжо ёсць, альбо адмовіць у завядзенні крымінальных спраў. У любым выпадку, рашэнне будзе прымаць следчы», — сказаў на заканчэнне міністр.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео