BE RU EN
rss facebook twitter

Беларуская чыгунка пусціць новыя цягнікі ў Вільню, Херсон і Бар

13.12.2015
Беларуская чыгунка пусціць новыя цягнікі ў Вільню, Херсон і Бар
У графіку на 2015-2016 гады прадугледжаныя 30 міжнародных пасажырскіх цягнікоў фармавання БЧ.

Беларуская чыгунка ўвяла новы графік руху пасажырскіх цягнікоў, ён набыў сілу 13 снежня ад 12-й ночы, паведамляе "Радыё Свабода".

У графіку руху на 2015-2016 гады з'явіліся новыя цягнікі № 284/283 Баранавічы-Херсон (Украіна) і № 816/815 Гродна-Вільня (Літва). Цягнік, які раней хадзіў да Сімферопаля (Крым, Украіна) цяпер будзе хадзіць праз дзень летам да Новааляксееўкі (Украіна), узімку да Запарожжа (Украіна).

Упершыню Беларуская чыгунка ўводзіць бесперасадачныя вагоны Мінск-Бар (Чарнагорыя), ён будзе хадзіць летам раз на тыдзень. Тры разы на тыдзень узімку будзе хадзіць дадатковы бесперасадачны вагон Мінск-Бялград (Сербія), двойчы на тыдзень узгоднены бесперасадачны вагон Мінск-Варна (Балгарыя). У склад расейскага цягніка Масква-Варшава штодзень будуць дадавацца два вагоны Мінск-Варшава. А цягнік Мінск-Варшава, які раней хадзіў двойчы на тыдзень, цяпер будзе хадзіць «па ўказанні».

На святы і вялікія выходныя захаваныя папулярныя цягнікі на Расею: Брэст-Санкт-Пецярбург, Гродна-Масква і Брэст-Масква. Гомель-Санкт-Пецярбург (Расея) цяпер будзе штодзённым, а вось Мінск-Адэса (Украіна) стане хадзіць радзей: летам праз дзень, узімку «па датах» (раней летам ён быў штодзённым).

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео