BE RU EN
rss facebook twitter

Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці апрануў вышыванку на развітанне з беларускай моладдзю (фота)

13.12.2015
Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці апрануў вышыванку на развітанне з беларускай моладдзю (фота)
Фота: Catholic.by
Апостальскі падчас сваёй апошняй афіцыйнай сустрэчы ў Беларусі — дзяленнем аплаткай з моладдзю, што сабралася ў мінскай катэдры на адвэнтавае чуванне, апрануўся ў вышыванку.

«Гэта мой апошні жэст — апошні падарунак — знак таго, наколькі вы мне дарагія», - сказаў арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, перад тым як апрануць нацыянальную кашулю.

Гучныя апладысменты запоўнілі ўсю прастору прыгожай святыні і доўга не сціхалі, паведамляе Catholic.by.

Пасля слоў падзякі ад моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, сваё развітальнае слова прамовілі прадстаўнікі грэка-каталіцкай моладзі, пасля якіх заспявалі прыгожую беларускую калядку “Добры вечар” ў падарунак.

Па благаслаўленні аплаткаў Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам, моладзь дружнай і вялікай грамадою абступіла “свайго нунцыя”, каб павіншаваць з надыходзячымі святамі Божага нараджэння.

«Я ведаю, як вы любіце моладзь, а моладзь — Вас», — яшчэ на пачатку дзялення аплаткай адзначыў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

«Я ад’язджаю, але забіраю ўсіх вас у сваім сэрцы, — запэўніў моладзь падчас развітальнай прамовы арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. — Я еду ў краіну, якая вас вельмі добра разумее, вельмі блізкая да вас, краіну, у якой моладзь згубіла ўсё, бо гэта краіна згубіла мір».

Таксама Апостальскі Нунцый сказаў моладзі, што менавіта яна складае сям’ю тых, хто ахвяраваўся стаць святаром і жыць у цэлібаце:

«Вы — наша сям’я, вы — праяўленне і рэалізацыя нашага айцоўства. Калі мы згубім вас — мы згубім усё. Так жа і ваша краіна, калі яна згубіць вас — яна страціць усё».

Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці ад'язджае ў Кіеў ужо 15 снежня.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео