BE RU EN
rss facebook twitter

Зменшыць кошты на візу ў Еўропу для беларусаў замінаюць старыя дыппашпарты

10.12.2015
Зменшыць кошты на візу ў Еўропу для беларусаў замінаюць старыя дыппашпарты
euroradio.by
Пра гэта заявіў намеснік кіруючага дырэктара па пытаннях Еўропы і Сярэдняй Азіі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Гунар Віганд.

“Перамовы праведзеныя добра. Фактычна можна сказаць, што тэкст пагаднення гатовы, ён гатовы да парафіравання і далейшага падпісання. Гэта датычыць і пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму, і пагаднення аб рэадмісіі нелегальных мігрантаў — абодва пагадненні гатовыя да падпісання. Адзінае — беларускія дыпламатычныя пашпарты павінны адпавядаць тым самым патрабаванням, што і звычайныя пашпарты. То бок, яны павінны адпавядаць высокім патрабаванням у сферы бяспекі. І гэта адзінае тэхнічнае пытанне, якое зараз абмяркоўваецца, і абмяркоўваецца эфектыўна. Мы спадзяемся, што хутка гэта пытанне будзе вырашанае”, - цытуе Віганда Еўрарадыё

9 і 10 снежня ў Беларусі знаходзіцца дэлегацыя Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, якую ўзначальвае Гунар Віганд. Чальцы дэлегацыі падчас візіту сустрэнуцца з прадстаўнікамі беларускіх уладаў, апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Мэта візіту — ацаніць стан адносінаў ЕС і Беларусі, абмеркаваць далейшыя крокі па супрацоўніцтве.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео