BE RU EN
rss facebook twitter

У Мінску прэзентавалі віртуальны музей савецкіх рэпрэсій

04.12.2015
У Мінску прэзентавалі віртуальны музей савецкіх рэпрэсій
На адным рэсурсе даследчыкі сабралі фота рэпрэсаваных, дакументы аб рэабілітацыі, відэасведчанні і ўспаміны беларускіх вязняў ГУЛАГу.

Апроч пералічаных матэрыялаў, на сайце музея represii.net можна шукаць сваіх рэпрэсаваных сваякоў. Рэсурс стварылі грамадскія актывісты.

Прэзентацыя віртуальнага музея савецкіх рэпрэсій адбылася ў сталічнай галерэі "Ў". Удзел у імпрэзе ўзялі вядомыя беларускія гісторыкі, даследчыкі рэпрэсіўнай сталінскай спадчыны, палітыкі, грамадскія дзеячы і актывісты. Напачатку імпрэзы хвілінай маўчання яны ўшанавалі памяць ахвяраў савецкага тэрору. Цягам вечарыны гучалі галасы тых, хто з іх здолеў выжыць: успаміны, песні, якія спявалі ў лагерах, на экране дэманстраваліся фотаздымкі і дакументы. Таксама песні на словы рэпрэсаваных беларускіх паэтаў выконвалі Таццяна Грыневіч, Аляксей Галіч, Андрэй Мельнікаў.

Даследчык Ігар Кузняцоў прывёў цытату са школьнага падручніка па гісторыі, у якім гаворыцца, што сталінскія рэпрэсіі з'яўляюцца выдумкай з мэтай дыскрэдытацыі савецкай сістэмы ўлады. Таму гэтую падзею ён назваў новым крокам да адкрыцця праўды пра сутнасць сталіншчыны і савецкага рэжыму.

Кіраўніца праекту Ірына Раманава прыводзіла цытаты з выказванняў і лістоў рэпрэсаваных, якія канстатавалі жудасныя падрабязнасці працы карнай савецкай сістэмы і пакуты, якія яна прынесла тысячам людзей, пачынаючы ад немаўлят. Яна выказала спадзяванне, што пасля знаёмства са старонкамі сабраных гісторый стане менш людзей, якія цяпер спрабуюць ухваляць сталінізм.
Як падкрэсліў гісторык і выкладчык Аляксандр Гужалоўскі, вельмі паказальна, што ў суседняй Украіне і Расіі, а таксама ў многіх іншых постсавецкіх краінах дзяржавамі створаныя магутныя мемарыяльныя комплексы ў памяць ахвяраў савецкіх злачынцаў, а ў Беларусі пра яе клапоцяцца толькі грамадзкія актывісты.

Адна з іх — Валерыя Чарнаморцава, якая сярод першых распачала гэтую працу, гэтак пракамэнтавала яе сэнс:

"Гэты музей створаны дзеля таго, каб у больш сучаснай форме данесці да беларускага грамадства і перадусім моладзі трагедыю савецкіх рэпрэсій праз лёсы людзей. Спадзяемся, што гэтая форма, мажліва, стане нават больш запатрабаванай грамадствам, чым архіўныя сайты, індэксы рэпрэсаваных, якія таксама вельмі патрэбныя. Мы спадзяемся, што да гэтай вельмі важнай тэмы будзе прыцягнутая ўвага моладзі дзеля таго, каб ведалі трагічныя старонкі гісторыі, каб адбылося пакаянне за дапушчаныя злачынствы савецкага рэжыму, каб нашае грамадства пазбавілася ад спадчыны савецкага мінулага, і яно ніколі не паўтарылася".

На завяршэнне стваральнікі музея ўзнагародзілі пераможцаў квэст-гульні на веданне гісторыі сталінізму, а таксама абвясцілі пачатак конкурсу "Фотаальбом на памяць", сэнс якога — папоўніць віртуальны музей новымі фактамі савецкіх рэпрэсій у Беларусі, піша "Радё Свабода".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео