BE RU EN
rss facebook twitter

Назіральнікаў за масавымі мерапрыемствамі выклікалі ў суд

04.12.2015
Назіральнікаў за масавымі мерапрыемствамі выклікалі ў суд
spring96.org
На праваабаронцаў былі складзены пратаколы падчас акцыі апазіцыі 24 лістапада.

Сёння назіральнікам ад ПЦ “Вясна” і Беларускага Хельсінкскага камітэту Наталлі Сацункевіч і Сяргею Каспяровічу прышлі SMS-паведамленні з Маскоўскага суда з запрашэннем на судовыя разгляды іх адміністратыўных спраў.

На Наталлю Сацункевіч і Сяргея Каспяровіча былі складзеныя пратаколы па ч.1 арт. 23.34 КаАП (“Парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства, якое было здзейснена удзельнікам мерапрыемства”) на мірнай акцыі, што была прысвечана дзевятнаццатай гадавіне рэферэндуму 1996 года, які значна пашырыў паўнамоцтвы прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі праз змены некаторых раздзелаў Канстытуцыі. Падчас выканання сваіх абавязкаў на масавым мерапрыемстве назіральнікі трымаліся адасоблена ад удзельнікаў. Яны былі абазначаныя спецыяльнымі бэйджамі і сінімі камізэлькамі, што давала магчымасць супрацоўнікам міліцыі адрозніваць іх ад удзельнікаў мірнага сходу. Аднак, міліцыянеры палічылі, што Н. Сацункевіч і С. Каспяровіч удзельнікі акцыі і склалі на іх адпаведныя пратаколы.

Па факце неправамоцных дзеянняў міліцыі праваабаронцы ўжо праінфармавалі спецыяльных дакладчыкаў ААН пра ціск на праваабаронцаў і журналістаў, а таксама звярнуліся ва УУС Мінскага гарвыканкама па прычыне адміністратыўнага пераследу назіральнікаў.

А Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў ужо выступіла з заявай, у якойрашуча асуджае адміністрацыйны пераслед Сяргея Каспяровіча і Наталлі Сацункевіч, а таксама іншых назіральнікаў, затрыманых падчас акцыі.
Судовыя паседжанні адбудуцца ў панядзелак, 7 снежня, у 15.00 і 16.00 у кабінеце 217 суда Маскоўскага раёна г. Мінска, піша "Вясна".
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео