BE RU EN
rss facebook twitter

Украіна адкрывае архівы КДБ

03.12.2015
Украіна адкрывае архівы КДБ
Служба бяспекі Украіны дасць свабодны доступ да дакументаў савецкага КДБ.

Як абвясціў кіраўнік ведамства Васіль Грыцак, архівы Камітэта дзяржаўнай бяспекі СССР неўзабаве будуць перададзеныя ва Украінскі інстытут нацыянальнай памяці, доступ да іх будзе давацца і грамадзянам Украіны, і замежнікам.

"Для Службы бяспекі Украіны працэс дэкамунізацыі з'яўляецца важным этапам у ачышчэнні СБУ ад рэшткаў і спадчыны савецкай карнай сістэмы", — адзначыў ён.

Юрыдычнай падставай для адкрыцця архіваў стаў падпісаны прэзідэнтам Пятром Парашэнкам у траўні пакет законаў па дэкамунізацыі, часткай якога быў закон "Аб доступе да архіваў рэпрэсіўных органаў камуністычнага таталітарнага рэжыму 1917 — 1991 гадоў".

Як паведаміў Грыцак, СБУ атрымлівае вялікую колькасць запытаў на архіўную інфармацыю. "Мы практычна штодня атрымліваем вельмі шмат зваротаў, як ад грамадзян Украіны, так ад грамадскіх арганізацый і замежнікаў", — сказаў ён. Большая частка зваротаў паступае ад людзей, якія шукаюць сляды зніклых або рэпрэсаваных сваякоў.

Зараз у архівах СБУ захоўваецца каля 180 тысяч тамоў спраў, створаных пры савецкай уладзе. У 2009 годзе ўкраінскія ўлады ўжо раскрылі частку архіваў савецкіх спецслужбаў, паведамляе “Наша ніва”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео