BE RU EN
rss facebook twitter

Удзельнікам "Марша студэнтаў" зрабілі заўвагі і адпусцілі

03.12.2015
Удзельнікам "Марша студэнтаў" зрабілі заўвагі і адпусцілі
Студэнтаў філфака БДУ выклікалі на камісію ў дэканат факультэта на наступны дзень пасля "Марша студэнтаў".

Выклікалі ўсіх студэнтаў, якія маюць прапушчаныя заняткі, аднак маладзёны перагаворваюцца, што сапраўдная прычына збору — гісторыя іх аднакурсніка Глеба Вайкуля. Падчас "Марша студэнтаў" у дачыненні да яго быў складзены пратакол за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.

Камісія доўжылася каля дзвюх гадзін. Па выніку ўсіх выкліканых студэнтаў папрасілі напісаць тлумачальныя запіскі пра прычыны пропуску заняткаў, а таксама зрабілі ім так званую "заўвагу дэкана".

Заўвага — рэч менш сур'ёзная за вымову, і можа мець значэнне толькі ў выпадках тыпу засялення ў інтэрнат.

Глеб Вайкуль таксама напісаў тлумачальную запіску пра пропуск 92 акадэмічных гадзін, але, па яго словах, яе нават не чыталі. Пропускі заняткаў студэнт патлумачыў тым, што вымушаны быў здаваць акадэмічную розніцу пры пераходзе з платнай формы навучання на бюжэтную, і не паспяваў сумяшчаць заняткі з экзаменамі, паведамляе “Наша ніва”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео