BE RU EN
rss facebook twitter

Прэзідэнт ЕФЖ звярнуўся да Лукашэнкі ў справе журналістаў-фрылансераў

01.12.2015
Прэзідэнт ЕФЖ звярнуўся да Лукашэнкі ў справе журналістаў-фрылансераў
Кіраўнік Еўрапейскай федэрацыі журналістаў Могенс Бліхер Б’ерэгард прапануе ўнесці ў беларускае заканадаўства змены, якія замацавалі б прававы статус журналістаў-фрылансераў.

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным лісце сп-ра Б’ерэгарда на імя Аляксандра Лукашэнкі ад 26 лістапада.

“Як нам стала вядома, 4 жніўня 2015 года, адказваючы на ​​пытанне журналіста Радыё “Свабода” Валерыя Каліноўскага пра выпадкі прыцягнення да адказнасці… беларускіх журналістаў-фрылансераў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ, Вы выказалі наступнае меркаванне: «Я думаю, што гэта глупства... Забараняць – гэта не мой прынцып. Я вывучу гэтую праблему. Што тычыцца гэтых штрафаў, таксама вывучым. Людзі ж не багатыя, і я разумею. Я вам абяцаю, што я разгледжу гэтае пытанне. Не таму што мы з вамі сустракаемся, а таму што вы, мабыць, маеце рацыю тут. Мы паглядзім на гэтую праблему».

Дадзеная праблема паўстала з красавіка 2014 г., калі на падставе пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях, складзеных прадстаўнікамі органаў унутраных спраў, суды Рэспублікі Беларусь сталі прыцягваць да адказнасці беларускіх журналістаў, матэрыялы якіх былі размешчаны ў замежных сродках масавай інфармацыі. Агульная сума накладзеных на іх штрафаў па стане на 19 жніўня 2015 склала каля 146 780 000 рублёў, нагадвае прэзідэнт ЕФЖ.

На думку міліцыі і судоў, гэтыя дзеянні кваліфікаваліся па частцы 2 арт. 22.9 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (КаАП) як «парушэнне парадку вырабу і (або) распаўсюду прадукцыi сродкаў масавай інфармацыі».

“Аднак, на нашу думку, прымяненне да журналістаў указанага артыкула КаАП прыводзіла да парушэння канстытуцыйнага права грамадзян на атрыманне, захоўванне i распаўсюд інфармацыі і негатыўна ўплывала на міжнародны імідж Рэспублікі Беларусь”, – цытуе Могенса Бліхера Б’ерэгарда прэс-служба БАЖ.

“Раней журналісцкія арганізацыі, у прыватнасці, Беларуская асацыяцыя журналістаў, спрабавалі вырашыць гэтую сітуацыю, звяртаючыся ў дзяржаўныя органы, спрычыненыя да прыцягнення да адказнасці журналістаў-фрылансераў. У прыватнасці, былі накіраваныя звароты ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь, Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Аднак вышэйпералічаныя органы не распачалі належных крокаў па вырашэнні сітуацыі.

З глыбокім задавальненнем мы даведаліся пра тое, што пасля таго, як Вы выказалі сваю думку па згаданай праблеме, прыцягненне журналістаў-фрылансераў да адміністрацыйнай адказнасці спынілася.

Выказваем надзею, што кіраўнічыя органы Беларусі і надалей будуць прытрымлівацца гэтай прагрэсіўнай тэндэнцыі. Для прадухілення падобных праблем у будучыні лічым магчымым прапанаваць унесці ў беларускае заканадаўства змены, якія замацавалі б прававы статус журналістаў-фрылансераў”, – гаворыцца ў лісце кіраўніка ЕФЖ.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео