BE RU EN
rss facebook twitter

Ідэолаг убачыла ў арнаменце бел-чырвона-белы сцяг і загадала прыбраць яго са сцэны

28.11.2015
Ідэолаг убачыла ў арнаменце бел-чырвона-белы сцяг і загадала прыбраць яго са сцэны
kli4nik.info
Аршанскі ідэолаг Ганна Святлова ўбачыла ў афармленні сцэны традыцыйны арнамент, намаляваны чырвонай фарбай на белым фоне. І заявіла, што здалёк ён падобны да "апазіцыйнага" бел-чырвона-белага сцягу.

Гледачы канцэрта, прысвечанага 85-м угодкам Уладзіміра Караткевіча, магчыма, нічога і не заўважылі. Бо да самага пачатку іх не пускалі ў залу, пакуль мянялі афармленне сцэны, адмыслова зробленае да юбілею пісьменніка-земляка.

Загадчыца раённага аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Ганна Святлова ўбачыла ў афармленні сцэны традыцыйны арнамент, намаляваны чырвонай фарбай на белым фоне. І заявіла, што здалёк гэта можна прыняць за "апазіцыйны" бел-чырвона-белы сцяг. Тэхнічныя работнікі гарадскога цэнтра культуры мусілі выконваць тэрміновы загад – завешваць арнамент стылізаванымі ручнікамі. Але былі настолькі здзіўленыя, што не маглі не падзяліцца ўражаннямі са сваімі знаёмымі. І цяпер у Воршы шырока абмяркоўваюць, наколькі "асцярожнічае" чыноўніца, калі нават арнамент падаецца ёй "крамольным". Асабліва ўражвае, што такія перасцярогі праявіліся ў адмысловы для ўсіх аршанцаў дзень – 26 лістапада, на ўгодкі пісменніка-земляка Уладзіміра Караткевіча, паведамляе сайт spring96.org.

Яшчэ пра адну перасцярогу аматары беларускага мастацтва даведаліся 27 лістапада. Аказваецца, Ліна Гатоўская, дырэктарка музея Уладзіміра Караткеівча, нечакана адмяніла канцэрт Сяргея Доўгушава, артыста дзяржаўнай філармоніі, удзельніка Harmonic style project, SD і групы «Вурай». Спявак распавёў, што што атрымаў афіцыйнае запрашэнне выступіць, скарэктаваў для гэтага свой канцэртны графік і раптам за дзень да канцэрту атрымаў адмову па электроннай пошце. Разам з прабачэннямі дырэктарка музея патлумачыла артысту прычыны: маўляў, літаральна напярэдадні былі ўнесены змены ў праграму, і замест яго вырашана было ўключыць у канцэрт іншых, мясцовых выступоўцаў.

Дарэчы, Сяргей Доўгашаў таксама лічыць сябе "мясцовым" – ён нарадзіўся на Аршаншчыне, не аднойчы тут выступаў, у тым ліку і ў музеі Уладзіміра Караткевіча. Аднак, паводле ягоных словаў, усе стасункі з гэтай установай ён гатовы спыніць. І выступіць 27 лістапада у вузкім сяброўскім коле прыхільнікаў-слухачоў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео