BE RU EN
rss facebook twitter

Станіслаў Шушкевіч нарэшце атрымае нармальную пенсію

22.11.2015
Станіслаў Шушкевіч нарэшце атрымае нармальную пенсію
Пенсія былога кіраўніка Беларусі павысілася с з 0,4 да 220 даляраў.

Аляксандр Лукашэнка ў 1997 годзе скасаваў пастанову парламента аб пажыццёвай пенсіі былому прэм'еру і кіраўніку дзяржавы ў памеры 70—75% ад акладу дзеючага прэм'ера і спікера.

Ён таксама падпісаў дэкрэт аб “упарадкаванні пенсій за асаблівыя заслугі перад беларускім народам”. Атрымалася, што пенсіі за асаблівыя заслугі былі прызначаныя ў асноўным першым асобам савецкай Беларусі, напрыклад, былым кіраўнікам Кампартыі Беларусі Мікалаю Слюнькову і Яфрэму Сакалову.

Пяцярым іншыя былым кіраўнікам незалежнай Беларусі, якія Лукашэнку не падтрымалі, — Станіславу Шушкевічу, Георгію Таразевічу, Сямёну Шарэцкаму, Мечыславу Грыбу і Міхаілу Чыгіру — дадзеным дэкрэтам пенсія была пакінутая на тым узроўні, на якім знаходзілася на момант падпісання дэкрэта. У 1997 годзе гэта было 3 196 000 беларускіх рублёў, а пасля дэнамінацыі 1999 стала 3200 рублёў у месяц.

80-гадовы Шушкевіч прынцыпова не хацеў што-небудзь прасіць і прыніжацца. Толькі цяпер жонка Станіслава Станіслававіча аформіла дакументы на атрыманне ім пенсіі па ўзросце. Цяпер першы кіраўнік Беларусі будзе атрымліваць крыху больш за 4 млн. рублёў, паведамляе “Наша ніва”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео